Ушачский хлебозавод выпустил очередную новинку — хлеб «Постный»

Общество

Як усачыць за навінкамі прадукцыі Ушацкага хлебазавода, калі і формы, і этыкеткі падобны, ды і шукаем мы па прывычцы тое, што ведаем. А між тым тэхнолагі пастаянна абнаўляюць асартымент. Вось і ў канцы жніўня з печаў завода выйшлі першыя партыі хлеба “Посны”. Назва адпавядае саставу. Хоць гэта і белая булка з мукі вышэйшага гатунку, аднак замест маргарыну, які ўваходзіць у цеста для батонаў і іншых белых булак, тут выкарыстоўваюць алей. Таму можна смела ўжываць “Посны” нават у пост. Акрамя гэтага хлеб узбагачаны вітамінамі В2, В6, В12,С і фоліевай кіслатой.

Новая прадукцыя адпавядае стандарту Мытнага саюза СТБ-1007, значыць не толькі можа прадавацца на ўсёй прасторы краін-удзельніц, але і на выпуск падобнай прадукцыі ўжо не давядзецца атрымліваць новую дэкларацыю. І ў хуткім часе на паліцы магазінаў паступіць іншы хлеб з паметкай узбагачаны. У планах тэхнолагаў, напрыклад, выпуск прадукцыі з ламінарыяй, бэтакарацінам, іншымі карыснымі дабаўкамі.

Ну а хлеб “Посны” на справе аказаўся вельмі смачнай белай булачкай. Аднак, лепш паспытаць самім.

Вольга КАРАЛЕНКА.
На здымку: работніца завода Ірына Цімафеева з навінкай.



1 комментарий по теме “Ушачский хлебозавод выпустил очередную новинку — хлеб «Постный»

  1. Чтобы приучить людей к хорошему хлебу закладки делают как положено. Как только бренд раскручен — и пошли невложения, то муки нормальной, то сахара, то масла растительного, то сливочного, то яиц … Знаем, проходили… А сколько всего продуктов выносится с хлеб.завода! А мы потом удивляемся, почему это батон, когда его режешь, крошится на мелкие крошки и маслом его намазать — большая проблема!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *