Не забудьте заплатить налог на землю и недвижимость!

Общество

16 лістапада заканчваецца тэрмін уплаты падаткаў на зямлю і нерухомасць, прад’яўленых у 2015 годзе фізічным асобам. Многія ўшачане датэрмінова ўжо заплацілі іх.
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ушацкім раёне напамінае грамадзянам, якія маюць у карыстанні або ўласнасці зямельныя ўчасткі, домаўладанні, садовыя домікі, гаражы і іншыя пабудовы, аб неабходнасці своечасовай і поўнай уплаты плацяжоў у бюджэт.

Звяртаем вашу ўвагу, што за несвоечасовае ўнясенне ў бюджэт сум зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за кожны дзень пратэрміноўкі налічаецца пеня і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а запазычанасць перад бюджэтам будзе спагнана ў судовым парадку.

У выпадку, калі грамадзянін-плацельшчык падаткаў на маёмасць па якіх-небудзь прычынах не атрымаў паведамленне на ўплату, раім звярнуцца ў інспекцыю па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, 37, кабінеты 4, 5 або па тэлефонах 27692, 27674.

Л.КАШЫЦКАЯ, старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю за юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *