Работники ушачского райотдела милиции, мчс, Департамента охраны помогли отыскать в лесу потерявшегося пожилого человека

Общество

Людзі пажылога ўзросту часта губляюцца. Так здарылася і з нашым 82-гадовым бацькам: днём 9 верасня ён паехаў на мотаблоку ў лес за грыбамі, а ўвечары дамоў не вярнуўся. Мы шукалі яго ўласнымі сіламі ноччу і раніцай наступнага дня, аднак не знайшлі і звярнуліся за дапамогай у райаддзел па надзвычайных сітуацыях, дэпартамент аховы, міліцыю – у такіх выпадках большая колькасць удзельнікаў пошуку павялічвае шансы на станоўчы вынік. І дзякуючы аператыўным і ўмелым дзеянням нашых памагатых бацька быў знойдзены! Адразу мы не змаглі падзякаваць усім, хто займаўся яго пошукам, таму мусім зрабіць гэта праз газету. Хочацца выказаць цёплыя словы ў адрас начальніка райаддзела МНС А.І.Станько, яго намесніка С.Я.Аваднёва, выратавальніка С.Г.Сыса, начальніка дэпартамента аховы У.А.Чумакова, міліцыянера-кінолага В.М.Голіка, супрацоўнікаў крымінальнага вышуку А.В.Карпёнка і М.А.Храпавіцкага, а таксама ўсіх іншых, хто не пашкадаваў асабістага часу, каб прыйсці нам на дапамогу.

Зараз тата знаходзіцца ў раённай бальніцы. Хочацца таксама выказаць удзячнасць медперсаналу прыёмнага пакою і тэрапеўтычнага аддзялення, асабіста яго загадчыку В.А.Шлёнскай, лечачаму ўрачу В.А.Дварэцкай, якія прыкладаюць усе намаганні, каб немалады арганізм нашага таты перанёс складанае выпрабаванне. І канечне, хочацца, каб наш прыклад стаў папярэджаннем для пажылых людзей, якія, перацэньваючы свае сілы, у адзіночку накіроўваюцца ў лес.

Т.САКАЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *