ГАИ проводит акцию «Время стать заметным!» Выходя на улицу в тёмное время суток, не забудьте фликер!

Закон - один для всех

Акцыя пад такой назвай стартавала ў краіне 15 верасня. Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць пешаходам, веласіпедыстам і вадзіцелям гужавога транспарту пра карысць выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак і ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Прафілактычныя мерапрыемствы працягнуцца да 25 верасня.

У Правілах дарожнага руху (пункт 17.1) замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь (180­540 тысяч рублёў). Калі ж асоба знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, штраф складзе ад трох да пяці базавых.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *