Ушачский районный центр детей и молодёжи и центр культуры и народного творчества предлагают множество кружков разных направлений

Общество

Нягледзячы на тэлевізар, камп’ютар ды іншыя сучасныя спакусы многія школьнікі Ушаччыны традыцыйна аддаюць перавагу наведанню гурткоў, секцый і студый. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта выдатная магчымасць раскрыць свае таленты, знайсці новых сяброў. Бацькі ж могуць быць упэўнены ў тым, што вольны ад урокаў час іх дзеці праводзяць з карысцю і пад наглядам дарослых.

Як заўсёды, гасцінна адкрыты дзверы для наведвальнікаў у раённым цэнтры дзяцей і моладзі, размешчаным па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, д.15а. За лета калектыў установы многае зрабіў па рамонце будынка і памяшканняў, каб у новым навучальным годзе сустрэць юных сяброў у яшчэ больш утульных кабінетах. Такое пераўвасабленне, а таксама адмысловыя выставы, аформленыя ў цэнтры, думаецца, павінны стварыць у хлопчыкаў і дзяўчынак падамашняму цёплы, спрыяльны для творчасці настрой.

Па словах дырэктара ўстановы Л.В.Давыдавай, гурткі ў многім застаюцца нязменнымі. “Паранейшаму працуем па некалькіх накірунках: гэта дэкаратыўнапрыкладная творчасць – гурткі “Залатая саломка”, “Пацерка” (кіраўнік – А.А.Бабянок), “Дызайн адзення”, “Фітадызайн і фларыстыка” (Л.В.Сеньчанка). Мастацка-эстэтычны накірунак прадстаўлены гурткамі “Эстрадная песня”, “Васількі” (Т.В.Лапёнак), а таксама “Арабеск”, “Сола” (В.В.Пугачова). Хочацца адзначыць, што з гэтага навучальнага года на базе цэнтра будуць стварацца танцавальныя і вакальныя калектывы, рэпертуар якіх заснаваны на беларускіх народных традыцыях. Спартыўна­-тэхнічны накірунак прадстаўлены гурткамі “Мегабайт” (В.Ф.Птушко) і “Юны турыст” (І.С.Шугалей)”.

Варта адзначыць, што ўсе гурткі працуюць у раённым цэнтры дзяцей і моладзі на бясплатнай аснове. Да паслуг жа, за якія бярэцца плата, адносяцца: арганізацыя і правядзенне культурнамасавых мерапрыемстваў, выраб сувеніраў (у тым ліку пад заказ), распрацоўка сцэнарыяў, навучанне дарослага насельніцтва камп’ютарнай грамаце, а таксама работа школы ранняга развіцця “Вясёлка” для дзяцей 45 гадоў (англійская мова, жывапіс, харэаграфія). Падрабязней пра платныя паслугі ўстановы можна даведацца па тэлефоне 27240.

***

Нямала цікавых прапаноў для школьнікаў падрыхтаваў сёлета Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Напэўна, знойдуць сваіх прыхільнікаў дзіцячы танцавальны калектыў “Акварэлькі” (кіраўнік – Д.П.Пенкальская), дзіцячая студыя эстраднай песні “Прыступкі да зорак” (М.В.Андзіна), тэатральна-драматычны гурток “Абсурд”, гурток юнага дзі-джэя “Time” і гурток ігры на гітары “Кавардак” (Я.А.Зуеў), тэатр дзіцячай моды “Модніца” (Л.В.Смыслова), а таксама гурток народнага танца (Г.С.Рудзёнак).

Дарэчы, знайсці занятак па душы ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці могуць і дарослыя. Для іх аб‘яўлены набор у вакальную групу “Гармонія” (М.В.Андзіна), студыі ўсходняга, іспанскага і лацінаамерыканскага танцаў “Фіеста”, шэйпінгу, стэпаэробікі “Калейдаскоп” (Д.П.Пенкальская), клуб аматараў ёгі “Залаты лотас” (Л.В.Смыслова). Заняткі ў апошніх трох праводзяцца на платнай аснове. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары 20237.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *