Лекарства со скидкой. На лекарственные препараты белорусского производства для некоторых категорий граждан существует 10процентная скидка

Калейдоскоп

На мінулым тыдні ў рэдакцыю газеты “Патрыёт” завітала настаўніца А.С.Сільчанкава. “Я як пенсіянер набываю ў аптэцы лекі беларускай вытворчасці з 10-працэнтнай скідкай. Аднак, бачу, што карыстаецца ёй мала пенсіянераў. Варта было б расказаць пра гэту важную для пенсіянераў частку эканоміі сваіх даходаў праз нашу газету. Пераканана, што проста далёка не ўсе ведаюць пра гэта” .

Мы падзякавалі Алене Сяргееўне за параду і звярнуліся за больш падрабязнымі тлумачэннямі да загадчыцы цэнтральнай аптэкі №65 г.п.Ушачы Ірыны Мікалаеўны ЖЫНЬ.

– Падобная льгота дзейнічае не толькі для пенсіянераў, але і інвалідаў, а таксама мнагадзетных сямей, абавязковая ўмова – для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, інфармацыя пра гэта знаходзіцца на стэндзе ў аптэцы, а таксама праходзіла ў сродках масавай інфармацыі, але паколькі мінуў ужо пэўны час – загад Віцебскага УП “Фармацыя” падпісаны 28 красавіка 2014 года, то, напэўна, падзабылася. Тым не менш, названыя катэгорыі выкарыстоўваюць гэта права – у 2014 годзе скідка аказана на 674 тысячы рублёў, за 8 месяцаў 2015 – на 1 мільён 352 тысячы. Сумы невялікія, таму што беларускія прэпараты і так танныя. У жніўні, напрыклад, скідкай скарысталася 26 чалавек.

– Ірына Мікалаеўна, давайце нагадаем, на якія прэпараты распаўсюджваецца скідка.

– Дзесяціпрацэнтная скідка ад рознічнага кошту дзейнічае толькі на лекі і прэпараты беларускай вытворчасці, аднак таксама не на ўсе. У аптэках вывешаны спіс гэтых сродкаў, у якім 114 найменняў. Няма сэнсу праз газету пералічаць усе, скажу, што ў ім ёсць часта ўжываемыя таблеткі ад ціску, пры хваробе сэрца і па ўсіх іншых захворваннях, многа антыбіётыкаў. Дзеючыя ж рэчывы ў леках айчыннай вытворчасці тыя ж, што ў замежных, толькі нашы прэпараты ўвогуле танней, ну а пры скідцы – тым больш.

– Па якіх дакументах ажыццяўляецца льгота?

– Правізарам трэба паказаць дакумент, які пацвярджае права на льготу – пасведчанне пенсіянера, інваліда або мнагадзетнай сям’і.

Ці ва ўсіх аптэках можна набыць лекі са скідкай?

– Так, раней яе ажыццяўлялі толькі цэнтральныя аптэкі, паколькі вядзецца спецыяльны ўлік адпушчаных са скідкай прэпаратаў, цяпер жа – літаральна ва ўсіх, нават вясковых аптэках вобласці.

Дзякуй за інфармацыю, якая бясспрэчна будзе карыснай нашым чытачам. І канечне, дзякуй нашай чытачцы А.Сільчанкавай. Дарэчы, газета на тое і існуе, каб быць рэальна карыснай людзям, а магчыма гэта толькі пры актыўным удзеле нашых чытачоў. Не саромейцеся заходзіць у рэдакцыю з прапановамі, а таксама пытаннямі – мы абавязкова адкажам на іх.

Вольга КАРАЛЕНКА



1 комментарий по теме “Лекарства со скидкой. На лекарственные препараты белорусского производства для некоторых категорий граждан существует 10процентная скидка

  1. Хотелось бы иметь этот список при себе. Напечатайте, пожалуйста, в газете… всё-таки… Спасибо!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *