Семейный капитал: как использовать?

Закон - один для всех

Мы ўжо расказвалі на старонках газеты пра тое, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей”, пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, маюць права на аднаразовае выдзяленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 тысяч долараў ЗША (сямейны капітал). Тым не менш, пытанні ва ўшачан засталіся. У прыватнасці, многіх зараз цікавіць тэма выкарыстання названых сродкаў, у тым ліку датэрміновага. Падрабязней пра гэта мы папрасілі расказаць начальніка аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама Кацярыну Аляксандраўну ГАБЛАЯ.

Нагадаю, што права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу ўзнікае пры спаўненні дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям’я атрымала права на дапамогу, 18 гадоў. Варта памятаць, што гэта безнаяўныя грашовыя сродкі і траціць іх можна толькі на тэрыторыі Беларусі. Існуючым заканадаўствам устаноўлена пяць магчымых накірункаў выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу: паляпшэнне жыллёвых умоў (будаўніцтва ці набыццё жылля, капітальны рамонт і рэканструкцыя, пагашэнне пазыкі, запазычанасці па крэдыце, выдадзеным на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля і выплата працэнтаў па ім), атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, а таксама фарміраванне дадатковай пенсіі маці (мачасе) у поўнай сям’і, маці або бацьку ў няпоўнай. Пры гэтым сродкі сямейнага капіталу могуць размяркоўвацца на адзін або некалькі накірункаў адначасова, у поўным аб’ёме або па частках.

У асобных выпадках выкарыстаць капітал можна датэрмінова – на атрыманне членам сям’і платных медыцынскіх паслуг. Для гэтага спатрэбіцца заключэнне ўрачэбна­кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб неабходнасці атрымання членам або членамі сям’і такіх паслуг.

Падрабязней пра ўмовы выдзялення сямейнага капіталу, неабходныя для гэтага дакументы, нюансы распараджэння грашовымі сродкамі можна даведацца па нумары 208­59.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *