Свободные вакансии в Ушачском районе в сентябре

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на пачатак верасня свабодныя працоўныя месцы былі ў дзевяці арганізацыях раёна. Так, ПМК-66 прапаноўвала вакансіі галоўнага бухгалтара, начальніка аддзела, муляра, тынкоўшчыка, трактарыста, вадзіцеля аўтамабіля, машыніста экскаватара, бетоншчыка, рамшчыка, станочніка шырокага профілю; ААТ “АграСелішча” – агранома; “Ільюшынскі” – ветэрынарнага ўрача, вадзіцеля аўтамабіля, жывёлавода, заатэхніка, аператара машыннага даення, юрысконсульта; “Райаграсэрвіс” – галоўнага бухгалтара, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, дыспетчара, загадчыка рамонтнай майстэрні, інжынера па ахове працы, аператара машыннага даення, трактарыстамашыніста; ПМС – цесляра, машыніста бульдозера, машыніста экскаватара; лясгас – лесніка; райспажыўтаварыства – прадаўца, кладаўшчыка, абвальшчыка мяса; ТАА “Геабай” – бухгалтара, абліцоўшчыкаплітачніка; “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны. Заработная плата на названыя пасады вагаецца ад 2,2 да 7,7 мільёна рублёў.

Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце і ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 27857, 27351, а таксама на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *