Призыв БРСМ помочь детям с малообеспеченых семей собраться в школу не остался без внимания

В общественных организациях

Напярэдадні святкавання Дня ведаў райкам БРСМ даў старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу – з “Добрым сэрцам”. Прыемна, што заклік актывістаў грамадскага аб’яднання дапамагчы дзецям з малазабяспечаных сямей нашага раёна ў набыцці канцылярскіх прыналежнасцей, спартыўнага інвентару, вучэбных дапаможнікаў, падзяліцца адзеннем ці абуткам ушачане ахвотна падтрымалі, прыносячы ў райкам названыя рэчы. Шмат знайшлося неабыякавых і сярод наведвальнікаў універмага – менавіта тут у апошні дзень лета БРСМаўцы абсталявалі тэматычную пляцоўку, на якой расказвалі аб важнасці правядзення акцыі і прапаноўвалі грамадзянам купіць у гандлёвай кропцы што­небудзь для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з­за матэрыяльных праблем у сям’і маюць патрэбу ў сшытках, алоўках, фарбах…

Акцыя працягнецца да 11 верасня. Школьныя рэчы, адзенне ці абутак можна прынесці ў раённы камітэт БРСМ па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, д.14, кабінет №5.

Далучайцеся! З Добрым сэрцам лягчэй жывецца.

***

Дарэчы, 31 жніўня, яшчэ адну акцыю, прымеркаваную да пачатку навучальнага года, правялі ва ўнівермагу работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны нагадалі дарослым аб недапушчэнні пакідаць дзяцей без нагляду, а школьнікам растлумачылі правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *