«Костёр» на клумбах. Жительница райцентра Майя Смоляк готова поделиться с ушачанами семенами своих любимых цветов — циний

Благоустройство Общество

Сярод многіх кветак, якія вырошчваю ля дома, адны з маіх любімых – цыніі. Цвітуць яны працяглы час – з пачатку лета да самых маразоў. Кветкі маюць мексіканскае паходжанне, а таму ўстойлівыя да спякоты: няблага перанеслі і сёлетнюю гарачыню, хоць, канечне, даводзілася іх паліваць. Але ж зараз клумбы ў маім палісадзе нібыта ахоплены полымем, бо цыніі вылучаюцца вельмі яркай афарбоўкай кветак. Вырошчваю я гэтую непатрабавальную расліну ўжо многа гадоў, восенню збіраю насенне, каб вясной зноў высадзіць расаду. Хацелася б бачыць гэтыя прыгожыя кветкі і на нашых гарадскіх клумбах, каб іх выгляд радаваў не толькі мяне і маіх суседзяў па вуліцы Горкага, а і ўсіх жыхароў райцэнтра – калі ў работнікаў УП ЖКГ узнікне жаданне, магу падзяліцца з імі і ўшацкімі кветкаводамі насеннем цыній.

Мая СМАЛЯК, г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *