Для выгула собак в Ушачах отведено специальное место

Общество

Тыя, хто лічыць, што перш чым штрафаваць уладальнікаў сабак за парушэнні правілаў утрымання хатніх жывёл, трэба стварыць для іх умовы, безумоўна маюць рацыю. Ёсць катэгорыя людзей, якія негатыўна адносяцца да сабачнікаў, і іх можна зразумець – не кожнаму спадабаецца, калі суседскі або наогул чужы “шарык” выгульваецца ля пад’ездаў, дзе бегаюць дзеці, растуць кветкі. У мэтах вырашэння гэтай праблемы жывёл работнікі прадпрыемства жыллёва­камунальнай гаспадаркі стварылі пляцоўку для выгулу сабак у раёне лазнева­-аздараўленчага комплексу.

– Месца выбрана невыпадкова – тлумачыць абгрунтаванасць менавіта такога адраса пляцоўкі намеснік дырэктара камунгаса Дзмітрый Сяргеевіч Шасцярэнь. – Уладальнікам сабак у прыватным сектары такое месца не надта і патрэбна, а тут немнагалюдна і, разам з тым, адносна недалёка ад шматпавярховак цэнтральных вуліц, мікрараёна на Віцебскай, дзе шчыльнасць забудовы высокая. Дарэчы, большасць уладальнікаў сабак прыходзяць на пляцоўку менавіта з апошняй вуліцы, а пік наведванняў прыпадае на 18­19 гадзін.

У Беларусі, у адрозненні, напрыклад, ад Расіі, няма канкрэтных рэгламентаў і патрабаванняў па будаўніцтве пляцовак для выгулу і дрэсіроўкі жывёл. У суседняй краіне яны прапісаны ў Правілах абсталявання муніцыпальных тэрыторый, маюцца метадычныя ўказанні па ўтрыманні такіх аб’ектаў. Тэрыторыя ля лазнева­аздараўленчага комплексу абазначана, тут пабудаваны некаторыя элементы кшталту горак і масткоў для дрэсіроўкі. Можна было б устанавіць урны для адходаў, лаўкі для адпачынку, абгарадзіць тэрыторыю сеткай, але свабодных сродкаў на гэта няма. Між тым, іх можна было б знайсці і ад падаткаў уладальнікаў чацвераногіх сяброў, але плацяць іх лічаныя грамадзяне.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *