– Хто з вас сёлета ідзе ў школу? – павітаўшыся, запытаў старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч дзяцей, што зараз знаходзяцца ў сацыяльным прытулку.
Чацвёра з іх паднялі рукі, а маленькая дзяўчынка бойка вымавіла: “А я ў першы клас. Паглядзіце, якія ў мяне прыгожыя чаравікі!”. Насамрэч ёй толькі споўнілася тры гады, але не хацелася адставаць ад старэйшых. А наогул па Насці можна апісаць настрой, што пануе ў прытулку. Казённы дом не адняў ні дзіцячай непасрэднасці, ні канікулярнай бадзёрасці, адчуваюць сябе дзеці раскавана і весела, як дома. Цудоўны настрой яшчэ больш падтрымалі падарункі – персанальныя, суадносна ўзросту і для калектыўных гульняў у прытулку. Іх Віктар Віктаравіч падарыў так многа, што дзеці не ведалі, што ж пачынаць распакоўваць.
– Няхай будуць толькі добрымі адзнакі. А вы абавязкова расціце здаровымі і паслухмянымі, жадаў кіраўнік раёна малым і падлеткам.
Падарункі ад старшыні райвыканкама напярэдадні Дня ведаў – традыцыя, як і агульны здымак на памяць. Сумная? Так, усё ж дзяцей у школу збіраюць не бацькі. Аднак і прыемная, таму што яны дагледжаныя, накормленыя, патрэбныя сваёй дзяржаве. А яшчэ таму, што дзеці тут ненадоўга – на перыяд часовых праблем іх бацькоў, а потым зноў вернуцца ў сем’і. І хочацца верыць, што напярэдадні чарговага Дня ведаў у кіраўніка раёна проста не будзе нагоды наведваць сацыяльны прытулак, а цацкі, вопратку і кнігі дзецям да школы падораць родныя людзі.
А почему не подарили детям школьные портфели, ведь это первый атрибут школы, главная радость первоклассника… Все ученики в классе с новыми яркими портфелями, а девочка первоклассница из приюта c пакетом «Родны кут» … Представьте, каково ей…
Хорошо, что мы неравнодушны к чужим детям, хорошо, что оставляем комментарии, плохо, что пишем непроверенную информацию. Абсолютно все дети из приюта и в том числе первоклассница имеют новые рюкзачки. А вот в каких-то вещах, возможно, и нуждаются. Некоторым не в чем было идти в школу, вот и подбиралось самое необходимое. Именно для этого — чтобы собрать всех детей в школу- и проводятся разные специальные акции, например БРСМ сейчас — » С добрым сердцем» — можно в универмаге купить что-то полезное для детей или принести хорошие вещи. Хотя для того, чтобы сделать доброе дело, не нужно ждать акций: интересоваться, что нужно детям из приюта, можно и нужно всегда и по возможности помогать.
Я видела девочку-первоклассницу из приюта на 1 сентября. Она ничем не отличалась от других детей:новый школьный костюмчик,белый гольф,нарядный бант и новый красный рюкзачок!