За помощью — это к нам. На актуальные вопросы ушачан ответила начальник управления по труду, занятости и социальной защите населения С.Василевская

Общество

Пытанні сацыяльнай абароны заўсёды былі актуальнымі і запатрабаванымі. Тым не менш, многія грамадзяне проста не ведаюць, дзе і як іх агучыць. Дапамагчы разабрацца ў сітуацыі мы папрасілі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ушацкага райвыканкама Святлану Пятроўну ВАСІЛЕЎСКУЮ:

– Апошнім часам набыло папулярнасць правядзенне ў дзяржструктурах і арганізацыях “прамых ліній”, якія дазваляюць даведацца аб праблемах грамадзян і аператыўна іх вырашыць. Ведаю, што ўпраўленне ў гэтым сэнсе не з’яўляецца выключэннем…

– Так. Праблемныя пытанні, звязаныя з дзейнасцю нашай службы, жыхары Ушацкага раёна могуць агучыць у рабочыя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін па тэлефоне “гарачай лініі” 2-08-59.

– Нагадайце, калі ласка, графік прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам упраўлення.

– Кожную першую пятніцу месяца ў кабінеце №18 Дома Саветаў (г.п.Ушачы, вул Ленінская, д.12) з 8 да 14 гадзін прыём праводжу я (тэлефон 2-71-94). У выпадку ж маёй адсутнасці, а таксама ў кожны першы аўторак месяца прыём ажыццяўляе з 8 да 12 і з 14 да 16 гадзін у кабінеце №19 мой намеснік Вікторыя Станіславаўна Гугіна (тэлефон 2-96-07).

– Дзе можна папярэдне пракансультавацца і запісацца на прыём?

– Зрабіць гэта можна ў любы рабочы дзень з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін у кабінеце №17 у начальніка аддзела назначэння пенсій і дапамог Кацярыны Аляксандраўны Габлая (тэлефон 2-08-59), а пры яе адсутнасці – у галоўнага спецыяліста гэтага аддзела Алены Фёдараўны Шлёнскай.

– Зразумела, што вырашыць большасць пытанняў можна і ў іншых спецыялістаў службы…

– Так, па пытаннях пенсійнага забеспячэння, назначэння і выплаты дапамог на дзяцей, атрымання даведак аб пенсіі, дапамозе, пенсійнага пасведчання, выдзялення льгот ветэранам, выплаты дапамог на пахаванне інвалідаў і пенсіянераў, назначэння і выплаты дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі можна звярнуцца ў прыёмную ўпраўлення – кабінет №16; па пытаннях атрымання пасведчанняў, дакументаў аб праве на льготы – у кабінет №13; забеспячэння сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі – кабінет №26; працоўных адносін і заработнай платы – кабінет №19; аховы працы – №14; занятасці насельніцтва – №49 і №50. Прыём ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін. Па аўторках жа з 13 да 14 і з 17 да 18 гадзін у кабінеце №16 арганізавана дзяжурства спецыялістаў упраўлення згодна графіка.

– Ці праводзяцца “гарачыя лініі” ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна?

– Канечне, у рабочыя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін па нумары 2-07-23. Звярнуцца да спецыялістаў ТЦСАН можна па пытаннях комплекснага сацыяльнага абслугоўвання (пастаянных візітаў сацработніка), аказання сацыяльных паслуг разавага характару, размяшчэння ў аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дамы-інтэрнаты і некаторых іншых.

– Дзякуй за інфармацыю. Мяркую, яна спатрэбіцца многім нашым чытачам.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *