Аднойчы я завітаў на рынак за касцямі сабачку, узважылі, сказалі цану, пачаў разлічвацца і раптам аднекуль з гандлёвых радоў раздалася:
– З каго ты грошы бярэш, гэта ж старэйшы брат!
– Я заплачу, саромеючыся, падаю прадаўцу грошы, а бас мужчыны-гандляра не змаўкае: “Колькі трэба, я дам”.
Вярнуўся дадому і кажу жонцы, зза маёй славы і сабаку перапала.
Гэты дыялог Генадзь Гарбук расказваў перад настаўнікамі і вучнямі – удзельнікамі патрыятычнага лагера “Арляня” так жа эмацыянальна, чаргуючы тэмбр голасу, як і выконваў маналог з “Радавых”, калі дзеці плакалі. Народны артыст Беларусі на тое і артыст, што не ўмее, не можа быць сухім і нецікавым. І калі ўрывак з Дударава – патрыятычны, павучальны, то першы дыялог – проста жыццёвы, які поўнасцю характарызуе нашага земляка як абсалютна сціплага, не хварэючага зоркавай хваробай артыста. Менавіта такім жа – простым у зносінах быў, па расказах Гарбука, і Мікалай Карачанцаў, з якім здымаўся ў праславіўшых “ Белых росах”.
Генадзь Міхайлавіч гэтым летам зноў прыехаў адпачываць родную Ушаччыну – у санаторый “Лясныя азёры”. Калі памятаеце, мінулым летам ён назваў гэта месца лепшым адпачынкам у свеце і паабяцаў адпачываць цяпер толькі тут. І слова стрымаў. Як і летась, пры поўным аншлагу прайшоў і канцэрт народнага артыста ў санаторыі. Генадзь Міхайлавіч, нягледзячы на тое, што ў адпачынку, з задавальненнем працуе перад землякамі, якія вельмі рады сустрэць артыста на вулачках гарпасёлка.
Бібліятэкар Ушацкай школы Яўгенія Вітко ўбачыла артыста ў Стайкаўскім бары на Іллю і вагалася, перш чым падысці. А Генадзь Міхайлавіч, канечне, не адмовіўся ад сустрэчы ў роднай школе, расказаў многа новага. У прыватнасці тое, што запрашалі ў СанктПетярбургскі пушкінскі тэатр, аднак адмовіўся – зза акцэнту. Выдае, як ні круці, беларускі говар, а гэта не добра ў пушкінскім, затое самае тое ў родным тэатры імя Янкі Купалы, дзе і служыць артыст, нягледзячы на тое, што пайшоў дзявяты дзясятак.
Ну а ўшацкія школьнікі, як і ўсе мы, рады сустрэчам са знакамітым земляком, гордыя ад таго, што вялікі артыст – наш, свой, ушацкі.
Вольга КАРАЛЕНКА.
На здымку: ва Ушацкай школе.