Василий Иванович Дук

70-годдзе Перамогі

337 вучэбны полк пад Масквой. Тры месяцы знаходзіў- ся там, а потым адправілі на перадавую. Да Кёнігсберга ішоў наш зямляк з баямі.

На жыццё Васіля Іванавіча з Наваселля Жарскага сельсавета выпала нямала страт. Да вайны бацька працаваў цесляром, і так атрымалася, што выселілі яго на поўнач Казахстана разам са сваім братам: тры чалавекі падпісаліся, і пагналі на высяленне. Брат бацькі потым вярнуўся, а ён там памёр. Дома засталіся жонка і яго двое дзяцей: Васіль з сястрой.Дук

Не паспелі звыкнуцца з адным горам, як насунулася новае, усенароднае. Маладосць Васіля Іванавіча Дука перакрэсліла вайна. Прыйшлі захопнікі і, як прыгадвае сёння ветэран, пачалі вербаваць у свае рады тых, хто з 1925 года і крыху старэй, ваяваць за іх. Ён мог трапіць у гэты спіс. Таму маці хуценька пабегла ва Ушачы і папрасіла знаёмага напісаць даведку, што сын яе з 1926 года нараджэння. Так хлопец і не трапіў туды, куды не хацеў, а пазней, калі пачаўся партызанскі рух, вырашыў ісці ў лес, каб уносіць свой уклад у Перамогу…

Ветэран, седзячы на лавачцы ля свайго дома, расказвае: спачатку стаялі пад Храмёнкамі, потым пад Полацкам ля Мяжно. Васіль Іванавіч быў у брыгадзе Дубава, пазней – Чапаева, у атрадзе імя Шчорса. Прыгадвае, як хадзіў на заданні пад Ветрынам, Параф’янавым. Ён – як ахоўнік, а старэйшыя ставілі міны, узрывалі эшалоны. Памятае, як бязгучнай вінтоўкай, невядома дзе здабытай, здымалі часавых.

Усялякае было за гады змагання ў ліку народных мсціўцаў, але галоўнае, што не абы як дапамагалі арміі і што Ушаччына на пэўным этапе стала зонай, кантралюемай партызанамі.

Такое, праўда, давалася вельмі дарагой цаной. Вось і Васіля Іванавіча ў ваенныя гады спасціглі новыя беды. Да сённяшняга не выходзіць з думак тое, што трое дваюрадных братоў, якія жылі да вайны са сваімі бацькамі па суседству, не вярнуліся з вайны. Дзмітрый загінуў ад кулі адразу, Пётр быў паранены, на самалёце, які сеў на возеры Вечалле, яго вывезлі за фронт, але выратаваць не ўдалося – пайшло заражэнне. Мікалай у час блакады знаходзіўся ў лесе з жонкай, натрапіў на захопнікаў, быў расстраляны.

Васіля Іванавіча куля прамінула і калі быў у партызанах, і пазней, калі знаходзіўся на фронце. А туды ён трапіў пасля вызвалення Ушаччыны. Гэта быў

А калі вайна закончылася, яшчэ пяць гадоў адслужыў у Рызе. На першым часе трэба было выконваць заданне па канчатковым выгнанні захопнікаў з тых месцаў, дзе яны хаваліся.

І на працоўным фронце Васіль Іванавіч праявіў старанне, 40 гадоў аддаў мірнай справе, займаўся падсочкай дрэў, быў майстрам.

Якраз калі мы размаўлялі з ветэранам, жонка расказала пра толькі што атрыманае пісьмо, дасланае з аб’яднання“Віцебсклес”, дзе яму прапануецца завоз дроў па палове цаны. Канечне, калі дзеці жывуць на адлегласці – працуюць у Жодзіне, Віцебску, Наваполацку, атрымаўшы вышэйшую адукацыю — то такая паслуга дарэчы. Цяжка ўжо былому змагару за Перамогу спраўляцца са сваімі справамі, але ж з вернай спадарожніцай – жонкай Аленай Ігнацьеўнай – нават трымаюць каня, маюць курэй.

Прыгожая пара – май, ён нагадвае тым, хто адстаяў Перамогу, аб радасным дні заканчэння вайны, аб свяце, якое прыносіць успамін.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *