Сапраўды, здзівішся, калі зпад каліва выкапаеш вось такія бульбінкі, якія нагадваюць цікаўных жывёлін ды і важаць столькі, што адной можна накарміць сям’ю. Так, вось гэта, што паболей, заважыла 1 кілаграм 75 грамаў. А належыць яна да распаўсюджанага сорту Рэд Скарлет. Гэта акалічнасць, дарэчы, у чарговы раз пацвердзіла правільнасць апісання яго характарыстык, дзе значыцца, што клубні гэтаму сорту ўласцівы вялікія – да 120 грамаў. Сакрэт жа нашага гіганта ў тым, што яны зрасліся адна з адной, быццам прататыпы, дзякуючы якім сорт атрымаў назву Рэд Скарлет па імёнах герояў “Унесеных ветрам”.
Сорт быў выведзены галандскімі селекцыянерамі адносна нядаўна, аднак ужо з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных у свеце зза сваіх характарыстык. Ён ранні, ураджайны, добра захоўваецца, мае чырвоную абалонку і жоўтае нутро. І, напэўна, галоўнае, клубні сорту Рэд Скарлет маюць аптымальны працэнт утрымання крухмалу – 1015, што вызначае яго пажыўныя якасці і шчыльнасць. Пры варцы сорт не цямнее і не разварваецца. У чым змагла пераканацца гаспадыня гэтага гіганта Вольга Казлова. Сакрэт жа вырошчвання просты – пад кожную лунку клалі перагной і попел. І пасадзіўшы паўтара вядра, выкапалі 20. Вельмі неблагі ўраджай. Праўда, і расла бульба на новым месцы, на адпачыўшай зямлі.