Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі аддзела сацыяльнапрацоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на 10 жніўня свабодныя працоўныя месцы былі ў 8 арганізацыях раёна. Так, ААТ “Кублічы” прапаноўвала вакансіі галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка і галоўнага інжынера; ААТ “Дземенец” – ветэрынарнага ўрача; “Ільюшынскі” – ветэрынарнага ўрача і заатэхніка; КУСГП “Арэхаўна” – спецыяліста па кадрах; райспажыўтаварыства – кладаўшчыка, абвальшчыка мяса, прадаўца; лясгас – лесаруба; ПМС – машыніста бульдозера 6 разраду і машыніста экскаватара 5 разраду; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны. Заработная плата на названыя пасады вагаецца ад 2,1 да 5 мільёнаў рублёў.
Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце і ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 27857,
27351, а таксама на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.