На выборы — с настоящим документом. А ваш паспорт не просрочен?

Закон - один для всех

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца 11 кастрычніка бягучага года, варта нагадаць ушачанам аб неабходнасці замяніць пратэрмінаваныя ці згубленыя пашпарты – каб без цяжкасцей прыняць удзел у галасаванні. Акрамя таго, грамадзяне, у якіх тэрмін дзеяння галоўнага дакумента сышоў, не змогуць зарэгістраваць шлюб, нараджэнне дзіцяці, аформіць пенсію, выезд за мяжу, зварот да натарыуса і іншае. Нягледзячы на ўсё гэта пра своечасовае афармленне пашпартоў у нашым раёне дагэтуль не паклапаціліся каля 150 чалавек. У адносінах іх у бліжэйшы час будуць прымацца меры ўздзеяння. Згодна з артыкулам 23.53 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, пражыванне па несапраўдных дакументах, што засведчваюць асобу, ці ўвогуле без іх цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь.

Не чакайце спагнанняў – перааформіце дакументы і жывіце ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства!

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *