Сельхозпредприятия Ушачского района выполняют госзаказ по сдаче зерна

Сельское хозяйство

Працаўнікі ААТ “Дземенец” зноў у ліку выдатнікаў па забеспячэнні дзяржавы хлебам. Учора сельгаспрадпрыемства другім сярод усіх гаспадарак вобласці выканала дзяржзаказ – 800 тон харчовага жыта здадзена на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў. Паспяхова працуюць над гэтай задачай і некаторыя іншыя гаспадаркі раёна. На 63 працэнты ад даведзенага задання выканалі дзяржзаказ па пастаўках рапсу ў КУСГП “Вялікадолецкае” – на Віцебскі маслаэкстракцыйны завод адгружана 225 тон, што дазволіла гаспадарцы атрымаць 818 мільёнаў рублёў, заданне па здачы хлеба дзяржаве выканана на 27 працэнтаў – 297 тон. 91 тону рапсу здалі хлебаробы ААТ “Ільюшынскі”, якія аднымі з першых пачалі рэалізоўваць збожжа дзяржаве – 300 тон харчовай пшаніцы, пастаўленай на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў, адпавядаюць стопрацэнтнаму выкананню плана.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *