Глупости без границ и неадекватное поведение. Как недобросовестные особы оставляют после себя свалки в местах отдыха и ломают знаки

Благоустройство

Практычна ўсяму ў гэтым свеце ёсць межы, хіба што не маюць іх цярплівасць працаўнікоў лясгаса і нахабнасць асобных бязглуздых аматараў адпачынку на прыродзе, для якіх, ві­даць, выраз “Пасля нас – хоць патоп!” – адзін з галоўных жыццёвых прынцыпаў. Інакш і не скажаш, убачыўшы, які выгляд раз­пораз прымае прыгожа абсталяваная зона адпачынку на ўскрайку лесу за Ушацкім лясніцтвам. Яго работнікі на мінулым тыдні ў чарговы раз праводзілі ўборку аблюбаванага ўшачанамі месца і цяжка ўздыхалі, ацэньваючы маштабы і наступствы ўздзеяння “цывілізацыі”.

– Пасля ўстаноўкі кантэйнераў колькасць смецця, кінутага ля альтанак і іншых абсталяваных месцаў, знізілася, але далёка не ўсе грамадзяне абцяжарваюць сябе турботамі прайсці нават некалькі метраў, – не можа стрымаць абурэння ляснічы Ушацкага лясніцтва Аляксей Мікалаевіч Апёнак. – Як і прывезці з сабой на адпачынак дровы – без ценю сумнення ў якасці паліва выкарыстоўваюцца дошкі і слупы з альтанак і іншых дэкаратыўных канструкцый… Даходзіла да таго, што не здужаўшы падцягнуць да агню выразаную з бервяна лаўку, вандалы распалілі вогнішча прама пад ёй!

Некаторыя альтанкі лясгасаўцы вымушаны былі наогул ра­забраць, бо аднаўляць іх рэшткі няма сэнсу. Тым часам уцалеўшыя пабудовы і малыя архітэктурныя формы патрабуюць рамонту: некаторыя – капітальнага, і амаль усе – касметычнага, бо спісаны розным глупствам і непрыстойнасцямі. Ды і што добрага можа прыйсці ў галаву людзям, якія, напрыклад, блытаюць альтанкі з туалетам?

А.М.Апёнак справядліва лічыць, што пераважная большасць грамадзян якраз такі стараюцца захоўваць парадак, таму “пянькі” (так гэтае месца адпачынку называюць многія ўшачане) ліквідаваць не збіраюцца, хаця некаторыя работнікі лясніцтва ўносілі такія прапановы. А раз заклікі ўбіраць за сабой не даходзяць да сумлення і свядомасці неахайных наведвальнікаў, то ў барацьбе з імі будуць прыменены тэхнічныя дасягненні – у зоне адпачынку на днях устаноўлены камеры відэаназірання. І калі іх позірк зафіксуе кагосьці з вандалаў, то ўжо потым яны трапяць ў поле зроку адпаведных структур.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.

КАМУ ПЕРАШКАДЖАЎ ЗНАК?

Па ўсім бачна, спіць сумленне і ў тых, хто на мінулым тыдні вырашыў “расправіцца” са знакам на павароце ў аграгарадок Ільюшына.

Два гады таму ААТ “Ільюшынскі” набыло спецыяльны знак з назвай гаспадаркі і аграгарадка, прыгожай карцінкай, якая адлюстроўвае дзейнасць аграрыяў. Усе, хто праязджаў па дарозе ў бок Лепеля ці Ушач, міжволі звярталі ўвагу на незвычайны ўказальнік. Ён быў выраблены пад заказ у Мінску і ўстаноўлены ўласнымі сіламі работнікаў таварыства. На той момант выраб абышоўся гаспадарцы ў больш чым 11 мільёнаў рублёў. Але ацанілі старанні і імкненне ўпрыгожыць мясцовасць не ўсе. У мінулым годзе невядомая асоба ці асобы выбралі новы знак у якасці мішэні і, выстраліўшы некалькі разоў са зброі, пакінулі на ім прыкметныя дзіркі. І вось цяпер знак зноў камусьці перашкодзіў – нехта разламаў яго яшчэ больш, ды так, што не разабраць нават назвы.

Зараз пошукам тых, каму няма куды дзяваць сваю сілу, займаюцца праваахоўнікі. А кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства тым часам азадачана, як аднавіць знак.

На жаль, ёсць сярод нас такія вось неадэкватныя людзі, паводзінам якіх няма апраўдання. Замест таго, каб ствараць, яны разбураюць і не цэняць працу іншых…

Вольга КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “Глупости без границ и неадекватное поведение. Как недобросовестные особы оставляют после себя свалки в местах отдыха и ломают знаки

  1. Эх, зря предупредили о камерах видеонаблюдения…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *