Пойти в лес — и вернуться. Отправляясь в лес не теряйте бдительность и выполняйте правила безопасности

Общество

Адмены ва Ушацкім раёне забароны на наведанне лясоў аматары прыродных дароў чакалі даўно, таму зараз актыўна навёрстваюць упушчанае. Вось толькі, як паказвае практыка, збор ягад і грыбоў не заўсёды заканчваецца аптымістычна: захопленыя працэсам, грамадзяне часам губляюць пільнасць і не могуць самастойна выйсці з лесу.

Каб не стаць ахвярай непрадбачаных абставін, ніколі не разлічвайце на ўдачу, выконвайце правілы бяспекі. Перад выхадам у лес папярэдзьце родных, куды ідзяце. Апранайцеся ярка (у камуфляжы вас могуць не заўважыць і за тры метры), пераважна – у чырвоныя, жоўтыя, белыя курткі, прымацуйце святлоадбівальныя элементы. Не лішнім будзе мець нож, запалкі, свісток, гадзіннік, зараджаны мабільны тэлефон. Нават калі на вашым рахунку адмоўны баланс, вы ўсё роўна зможаце выклікаць экстраныя службы. Таксама нельга забываць пра тое, што паход у лес – гэта сур’ёзныя фізічныя нагрузкі. Улічвайце, што можа стаць дрэнна, таму без неабходных медыкаментаў не выходзьце. І, вядома, пры сабе трэба мець запас вады. Калі давядзецца заначаваць у лесе, то на ўзвышаным месцы распаліце вогнішча.

Рухаючыся ў найбольш верагодным накірунку, пакідайце за сабой арыенціры. Варта прыслухацца, магчыма пачуеце гукі транспарту або брэх сабак. Шукайце сцежку, прасеку або лінію электраперадач. З узвышшаў і высокіх дрэў можна ўбачыць дымок або трубы на дахах. Старайцеся не адыходзіць далёка ад знаёмага маршруту, не “зразайце вуглоў” у незнаёмай мясцовасці, асабліва праз балота.

У выпадку, калі згубіўся ваш знаёмы, паведаміце пра гэта ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Калі спрабуеце дакрычацца пры самастойных пошуках, доўга чакайце на адным месцы. Пры знаходжанні ў лесе чалавечых астанкаў ці прадметаў, якія маглі належаць зніклым (адзенне, абутак, вёдры, кошыкі, веласіпеды і г.д.), неадкладна звярніцеся ў міліцыю па нумары 102.

А.АНДРОСАЎ, першы намеснік  начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *