Да сезону нарыхтоўкі кармоў на палях КУСГП “Кублічы” ля Лісічына вырас неблагі ўраджай люцэрнасенажацевай сумесі, якую для захавання пажыўных якасцей запакавалі ў герметычную стрэйч-плёнку – спецыялізаваны рулонаабмотчык маецца ў “Райаграсэрвісе”. Зараз на 40 гектарах ляжыць каля тысячы рулонаў сенажу, ствараючы экзатычны пейзаж. Такі метад нарыхтоўкі практычна свежаскошанай травы на сённяшні дзень з’яўляецца адным з самых перадавых і мае шэраг пераваг перад традыцыйнай закладкай кармоў у траншэі – не трэба рыхтаваць спецыяльныя сховішчы, зніжаюцца страты пры нарыхтоўцы, а высокая захаванасць масы забяспечвае яе кармавую каштоўнасць на працяглы час.