Выборы Президента Беларуси пройдут 11 октября 2015 года

Общество

Такое рашэнне прынята заўчора на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў і ўступае на пасаду пасля прынясення прысягі. Прэзідэнцкія выбары назначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней як за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прынёс прысягу 21 студзеня 2011 года, і адпаведна чарговыя выбары павінны адбыцца не пазней 15 лістапада 2015 года.

Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі. Не мае права быць кандыдатам у Прэзідэнты грамадзянін, у якога ёсць судзімасць. Кандыдаты вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Пры гэтым ініцыятыўная група павінна налічваць не менш як 100 чалавек. Рэгістрацыю кандыдатаў у Прэзідэнты праводзіць ЦВК. Яна пачынаецца за 35 дзён і завяршаецца за 25 дзён да выбараў. Кандыдат мае права мець да 30 давераных асоб, якія дапамагаюць у правядзенні выбарчай кампаніі, вядуць агітацыю і прадстаўляюць яго інтарэсы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, выбаршчыкамі і ў выбарчых камісіях.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *