Трагедия на воде. В Сенненском районе утонули трое детей, катаясь на самодельном плоту

Общество

Трагічная вестка прыйшла на мінулым тыдні з Сенненшчыны. 25 чэрвеня трое дзяцей – дзве сястры і брат патанулі ў невялікім выкапаным вадаёме каля вёскі Леснікова. Цела старэйшай дачкі-шасцікласніцы на вадзе, усяго ў адным метры ад берага, знайшла маці, калі, справіўшыся з хатнімі справамі, пайшла шукаць дзяцей. Убачыўшы на паверхні сажалкі дзіця, а на беразе – адзенне і веласіпеды ўсіх траіх, яна стала клікаць на дапамогу, але дзяўчынку ўжо было не выратаваць. Разам з супрацоўнікамі МНС, якія прыбылі да месца, аднавяскоўцы сталі шукаць астатніх дзяцей: узяўшыся за рукі, абследавалі нагамі дно. У сямі метрах ад берага яны знайшлі дзевяцігадовую сястрычку загінуўшай, а таксама іх 12-гадовага стрыечнага брата…

Сям’я, у якой выхоўваліся дзеці, была добранадзейнай. Бацькі – старанныя, працавітыя людзі, трымаюць вялікую падсобную гаспадарку. Дзяўчынкі – актывісткі ў школе, добра вучыліся, ніколі не парушалі дысцыпліну, здавалася, выдатна ведалі, што можна, а што нельга. У той дзень яны не пайшлі ў школьны аздараўленчы лагер, бо да іх у госці прыехаў брат, а ўсе разам адправіліся гу­ляць. А яшчэ крыху раней да таго злашчаснага вадаёма адзін мясцовы жыхар-пенсіянер прывёз самаробны плыт, каб зручней было лавіць рыбу. Дзеці вырашылі на ім пакатацца, некаторыя аднавяскоўцы бачылі, як яны на ім гулялі. Але чамусьці ніхто не здагадаўся спыніць гэтыя небяспечныя гульні.

Як такое магло здарыцца? Збег абставін, выпадковасць і вынік бяспечнасці дарослых, якія не ўгледзелі за самым галоўным. Паважаныя бацькі, зразумела, штодзённыя клопаты адцягваюць вашу ўвагу, але не забывайцеся пра бяспеку сваіх дзяцей асабліва ў летні канікулярны час, калі ў іх з’яўляецца шмат вольнага часу. Сачыце, чым яны заняты, дзе і з кім гуляюць. Не дазваляйце купацца без вашага нагляду, не дапускайце ў час купання свавольных гульняў на вадзе. Кожны дзень трэба праводзіць размовы і тлумачыць правілы бяспечных паводзін, а таксама вучыць дзяцей плаваць і аказваць дапамогу іншаму на вадзе і ў выратаванні.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня Ушацкагараённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *