Аграрии Ушаччины показывают достойные результаты по кормозаготовке в области

Сельское хозяйство

Аграрыі раёна паказваюць вельмі дастойныя вынікі ў корманарыхтоўцы нават на ўзроўні вобласці.

– Траў першага ўкосу скошана 93,6 працэнта ад задання, нарыхтавана 10,09 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, – тлумачыць намеснік старшыні райсельгасхарча па раслінаводстве Сяргей Аляксандравіч Белагрыўцаў. – Па гэтым паказчыку мы разам з Верхнядзвінскім раёнам займаем другую пазіцыю ў вобласці, саступаючы толькі мізэрныя 0,02 працэнта Дубровенскаму раёну! Трэба адзначыць ААТ “Ільюшынскі”, дзе нарыхтавалі 7652 тоны сенажу – 33 працэнты ад усяго раённага аб’ёму! Традыцыйна ўдарна папрацавалі ў “Дземенцы”, значна перавыканаўшы заданне, а ў КУСГП “Вялікадолецкае” наогул нарыхтавалі кармоў на 3,41 адзінкі больш да ўзроўню мінулага году! Пры ўсіх цяжкасцях і акалічнасцях мы другі год запар у ліку лідараў на касавіцы. Гэта, пагадзіцеся, ужо не выпадковасць, а прыемная тэндэнцыя, якая, будзем спадзявацца, стане заканамернасцю.

Дзмітрый  Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *