У рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, якое праходзіла ў мінулыя выхадныя ў гэтым азёрным рэгіёне Віцебшчыны, праводзіўся турнір беларускіх танцаў, мэтай якога было аднаўленне і захаванне гэтага віду мастацтва. Наш раён прадстаўлялі на ім тры танцавальныя пары: Дар’я Казак і Ілья Шалонька, Валянціна Шалак і Ілья Макрыдзін, Лізавета Жарнасек і Кірыл Шалыга. Яны выканалі восем танцаў з захаваннем адметнага стылю нашага рэгіёна, узятых з рэпертуару народнага фальклорнага калектыву “Матырынская спадчына”. Выступленне ўшачан было адзначана дыпломамі. Увогуле ж вельмі прыемна, што старажытныя танцы нашых продкаў перадаюцца маладому пакаленню.
Г.РУДЗЁНАК, метадыст па народнай творчасці Ушацкага цэнтра культуры.