За подключение шлангов к колонкам для полива огорода можно получить немалый штраф

Общество

Самы просты спосаб паліўкі агародаў для некаторых нашых жыхароў – са шланга, далучанага да калонкі. Між тым, калі жадаем не мець непрыемнасцей, пра шланг варта забыцца зусім. Вы можаце выкарыстоўваць яго для паліву агарода з калодзежаў, саджалак, а не наадварот, як гэта летась рабіў жыхар адной з вёсак Вяркудскага сельсавета. Паколькі папярэджанні не дайшлі да свядомасці гаспадара, праз суд яму давялося заплаціць штраф каля 5 мільёнаў рублёў.

Вам патрэбны такія расходы? Мяркую, што яны не патрэбны нікому, таму, калі вы карыстаецеся для паліву агароду вадой з калонкі, запомніце простыя правілы. Па-першае, вам неабходна заключыць дагавор з камунгасам. Калі вы пастаянна пражываеце на тэрыторыі раёна, дадаткова рабіць гэтага не трэба, а вось дачнікам давядзецца. Пры разліку мы ўлічваем як час знаходжання на дачы, так і памер градак. Гэта, як правіла, невялікія плошчы. Ушачане плацяць 54500 рублёў за сотку за ўвесь дачны перыяд (гэта дадатковая аплата да той, што бярэцца за карыстанне вадой), дачнікі – 324400. Па-другое, браць ваду можна толькі вёдрамі, біклагамі або бітонамі, але ні ў якім выпадку не шлангам. Дарэчы, можна аблягчаць паліўку з выкарыстаннем шланга, калі ён далучаны да водаправода дома, дзе ўстаноўлены лічыльнік. Пры самавольным падключэнні шланга расход вады вылічаецца па прапускной здольнасці трубы на працягу 24 гадзін пры хуткасці 2 метры ў секунду на працягу месяца.

С.ЗАВАДСКІ, дырэктар УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *