Новые технологии обучения

Общество

 ЦВР 002У раённым цэнтры пазашкольнай работы прайшоў Дзень аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і сацыяльнай педагогікі абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі на тэму “Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі”. 
 

На семінар былі запрошаны намеснікі дырэктараў школ раёна па выхаваўчай рабоце, педагогі-арганізатары, кіраўнікі гурткоў, педагагічныя работнікі раённага цэнтра. Спецыялісты абласнога цэнтра правялі вучобу з прадстаўнікамі школ па розных накірунках выхаваўчай работы з прымяненнем новых тэхналогій навучання. Увазе прысутных была таксама прапанавана выстава з вопыту работы ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання многіх раёнаў вобласці.

На працягу семінара разгледжаны пытанні праграміравання выхаваўчай работы ў агульнаадукацыйнай установе, яе асаблівасці на сучасным этапе.

Плённа і творча рыхтаваўся да гэтага мерапрыемства калектыў раённага цэнтра пазашкольнай работы на чале з дырэктарам Н.М.Каваленка. Калегам з вобласці і педагагічнаму актыву раёна яны прадставілі тэатралізаваную прэзентацыю дзейнасці сваёй установы, падрыхтавалі выставу метадычных матэрыялаў і выставу выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці гурткоўцаў.

Цікава і насычана прайшло мерапрыемства. Загадчык аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і сацыяльнай педагогікі абласнога аб’яднання Г.У.Гарбадзей, а таксама метадысты Н.П.Харытонава, А.Я.Ягоранка, педагог сацыяльны Д.Л.Картавіцкая высока ацанілі работу раённага цэнтра пазашкольнай работы па ўсіх накірунках дзейнасці, адзначылі вялікі творчы патэнцыял і адданасць сваёй справе педагагічных работнікаў цэнтра, падзякавалі за належны ўзровень падрыхтоўкі мерапрыемства.

 А.ПАШКОВІЧ. На здымку: ідзе прэзентацыя раённага цэнтра.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *