Лёгких наркотиков не бывает. С 1 июня по 15 сентября в стране действует программа «Мак-2015»

Закон - один для всех

З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі краіны праводзіцца спецыяльная праграма «Мак­-2015». Яна накіравана на выяўленне і знішчэнне пасеваў маку, канопляў, прыцягненне парушальнікаў да адказнасці, затрыманне асоб, якія займаюцца нарыхтоўкай наркатычнай сыравіны ці вырабляюць наркотыкі.

На ўліку ў органах аховы здароўя нашай вобласці знаходзіцца каля тысячы чалавек, якія ўжываюць наркатычныя сродкі. Рэальная ж колькасць нарказалежных прыкладна ў 10 разоў перавышае гэтую лічбу. Большасць з іх сістэматычна ўжываюць наркотыкі.

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі вобласці больш распаўсюджаны наркотыкі расліннага паходжання і вытворныя ад іх, наркаманы карыстаюцца і “цяжкімі” сродкамі (гераін, метадон), залежнасць ад якіх можа ўзнікнуць нават ад аднаго ўжывання. Апошнім часам вялікую папулярнасць у асяроддзі моладзі набываюць небяспечныя псіхатропныя рэчывы (амфетамін, экстэзі), якія дазваляюць весці актыўнае клубнае жыццё.

Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні асоб, якія здзяйсняюць злачынствы ў дадзенай сферы. У ходзе акцый у бягучым годзе работнікамі падраздзяленняў па лініі наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі аддзелаў унутраных спраў Віцебшчыны выяўлена больш за 350 правапарушэнняў, з іх 70 – за збыт наркатычных сродкаў і псіхатропаў. Вінаватыя прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, з іх большасць – маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Згодна з заканадаўствам за незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў прадугледжана крымінальная адказнасць – да 5 гадоў пазбаўлення волі, а за іх збыт – да 8 гадоў. Таксама існуе адміністрацыйная адказнасць за пасеў ці вырошчванне без мэты збыту раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы – за гэта прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь. І, звярніце ўвагу: зусім не важна, што мак ці каноплі выпадкова выраслі на вашым участку, бо гэта ваша тэрыторыя, а значыць вы павінны былі своечасова распачаць меры па знішчэнні такой расліннасці. Да таго ж няведанне закону не вызваляе ад адказнасці.

Любую інфармацыю, якая датычыцца асоб, што ўжываюць ці распаўсюджваюць наркотыкі, можна паведаміць ва Ушацкі райаддзел міліцыі па тэлефонах: 2­-01­-22, 2­-74­-74 або 102.

А.АНОП, старшы оперупаўнаважаны Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *