К Дню Великой Победы

70-годдзе Перамогі Общество

 У сувязі з 65-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2010 года №69, з рэспубліканскага бюджэту праведзена аднаразовая матэрыяльная дапамога ветэранам вайны і грамадзянам, якія пацярпелі ад вынікаў вайны:

– у памеры 250 тысяч рублёў – інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у саставе спецыяльных фарміраванняў па размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах; бацькам, дзецям-інвалідам з дзяцінства і не ўступіўшым у новы шлюб жонкам (мужам) ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або прапалі без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны;

– у памеры 150 тысяч рублёў – асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі і калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх вынікамі; былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і былым непаўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

У выкананне пункта 7 рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 сакавіка 2010 года №205, рашэннем Ушацкага раённага выканаўчага камітэта аказана дадатковая матэрыяльная дапамога за кошт раённага бюджэту вышэйназваным катэгорыям грамадзян, за выключэннем былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і былых непаўналетніх вязняў іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, а аказана паўналетнім вязням іншых месцаў утрымання:

– у памеры 125 тысяч рублёў – інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у саставе спецыяльных фаміраванняў па размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1943-1945 гадах; бацькам, дзецям-інвалідам з дзяцінства і не ўступіўшым у новы шлюб жонкам (мужам) ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых або прапаўшых без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны;

– у памеры 75 тысяч рублёў – асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі і калецтва, звязанымі з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх вынікамі;

– у памеры 150 тысяч рублёў – былым паўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Выплаты праводзіліся з 1 красавіка да 1 мая праз арганізацыі паштовай сувязі і банкі па датах дастаўкі пенсій. На жаль, у нашым раёне аднаразовую матэрыяльную дапамогу не атрымалі некалькі чалавек у сувязі са смерцю. Гэтыя грошы роднымі не наследуюцца.

 

 

 

 

 

В. ГУГІНА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *