Соревнования среди лучших вальщиков леса прошли в Ушачском лесхозе

Общество

Спаборніцтвы як метад павышэння прафесійнага майстэрства ў лясгасе практыкуюцца пастаянна. Раз у год лепшыя вальшчыкі лясніцтваў (сёлета на базе Кубліцкага ўдзельнічалі прадстаўнікі сямі лясніцтваў і лесапункта) канкурыруюць паміж сабой, каб лепшым з лепшых потым адстойваць гонар прадпрыемства на абласным узроўні. І хоць элементы праграмы – гэта іх звыклая штодзённая работа, аднак ад хвалявання ў канкурсантаў усё роўна дрыжэлі рукі.

Часовы мандраж і дрэннае надвор’е не перашкодзілі аднак Дзмітрыю Пашкевічу ўсяго за 16 секунд зрабіць мантаж ланцуга пілы. Наогул гэты рабочы будаўнічай брыгады лясгаса быў пераможцам літаральна ва ўсіх конкурсах: дакладней за ўсіх зрабіў раскрыжоўку, спрытней і хутчэй паваліў дрэва і абрэзаў сучча. У выніку Дзмітрый Мікалаевіч набраў 1329 ачкоў, тады як у работніка, заняўшага апошняе месца, іх усяго 325. Ён, а таксама вальшчык Ушацкага лясніцтва Міхаіл Віктаравіч Карабань (1156 ачкоў) і будуць удзельнічаць у абласных спаборніцтвах вальшчыкаў лесу. На трэцім месцы ляснік Сарочынскага лясніцтва Аляксандр Аляксеевіч Первянёнак (1014 ачкоў). Усе удзельнікі спаборніцтваў, канечне, былі заахвочаны кіраўніцтвам лясгаса.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *