Конкурс маладзёжнай творчасці пад такой назвай пройдзе 27 чэрвеня на адкрытай летняй пляцоўцы гарпасёлка. У ім прымуць удзел маладзёжныя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы, удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна. У рамках мерапрыемства ў 10 гадзін будзе арганізавана выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а ў 11 – непасрэдна выступленне канкурсантаў. Маладыя людзі прадставяць свае таленты ў наступных жанрах: вакальна-харавое, харэаграфічнае, тэатральна-драматычнае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Усе ўдзельнікі праграмы атрымаюць ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дыпломы, а пераможцы – яшчэ і каштоўныя падарункі.
Удзел у конкурсе “Ушачы маюць таленты” могуць прыняць усе жадаючыя ва ўзросце ад 14 да 31 года – для гэтага неабходна ў тэрмін да 19 чэрвеня запоўніць спецыяльную заяўку. Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца ва Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці (РДК) або па тэлефонах: 2-28-86, 2-75-67.