В школах Ушаччины прозвенел последний звонок

Общество

Апошні званок, які прагучаў у школах Ушаччыны 30 мая, абвясціў выпускнікам пра пачатак новага жыццёвага этапа. Закончыўся шлях дзяцінства, наперадзе тысячы нязведаных дарог. На якія з іх ступяць адзі­наццацікласнікі, пакажа час. Пакуль жа іх думкі – у родных “альма матэр”, разам з любімымі настаўнікамі…

Як заўсёды прыгожа і маштабна свята апошняга званка праходзіла ва Ушацкай школе. Пад гукі фанфараў і апладысменты прысутных на цэнтральнай плошчы гарпасёлка вучні двух адзінаццатых класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Людмілай Васільеўнай Трафімавай і Людмілай Аляксандраўнай Худалеевай занялі самае пачэснае месца. Да выпускнікоў, настаўнікаў і бацькоў з прывітальным словам звярнуўся ды­рэктар установы Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі. Вясёлкай талентаў была цырымонія ўзнагароджання лепшых вучняў установы, якія сталі пераможцамі школьных і раённых конкурсаў, паказалі добрыя вынікі ў вучобе і прыкладныя паводзіны. Самых актыўных, ініцыятыўных, адказных вучняў заахвоціў і райкам БРСМ. Яго першы сакратар Ірына Ціханава ўручыла прадстаўнікам пярвічнай арганізацыі школы Ганаровыя граматы і памятныя падарункі.

Ну а тое, што ўшацкая моладзь – сапраўды таленавітая, даказалі эфектныя танцавальныя нумары ў выкананні выпускнікоў, а таксама аратарскія спробы самых маленькіх школьнікаў, якія не без долі суму развітваліся з адзінаццацікласнікамі.

Пачуцці перапаўнялі як вучняў, так і педагогаў, бацькоў. Асаблівым гэты дзень стаў для мнагадзетнай сям’і Наталлі і Сяргея Касічаў з гарпасёлка: малодшая дачка Насця сёлета закончыла першы клас, а для старэйшай Аляксандры званок, што прагучаў на лінейцы, стаў апошнім.

У дзень развітання са школай выпускнікі выпусцілі ў майскае неба паветраныя шары з прымацаванымі да іх сімвалічнымі папяровымі галубамі, а па заканчэнні ўрачыстасці па добрай традыцыі разам з першакласнікамі ўсклалі кветкі да пліт і помніка загінуўшым воінам і партызанам у скверы гарпасёлка.

У сельскіх школах лінейкі атрымліваюцца па асабліваму цёплымі, паколькі практычна ўсе вучні, а не толькі выпускнікі з’яўляюцца іх удзельнікамі. У Вялікадолецкай школе іх 60, і дзясятая частка – сёлетнія выпускнікі. “Вельмі хацелася б, каб гэта цудоўная птушка дабаўляла нам як мага больш новых вучняў”, – казала дырэктар школы Рыма Леанідаўна Аніскевіч, трымаючы ў руках штучнага бусла. Яго, а таксама прыгожага лягушонка, падарылі адзінаццацікласнікі. Гэта  стала традыцыяй – пакідаць школе на развітанне нейкія элементы добраўпарадкавання. Тады і цэніцца гэта намнога больш.

Вось і яшчэ адзін выпуск. Адзінаццаты для Р.Л.Аніскевіч у якасці дырэктара. І з кожным годам, як прызналася Рыма Леанідаўна, хвалюешся ўсё мацней. За тое, каб добра вытрымалі іспыты, каб паступілі, куды запланавалі, каб сталі годнымі людзьмі і галоўнае – каб усе былі здаровымі. Нягледзячы на тое, што кожную пятніцу ў школе падводзяцца вынікі і называюцца імёны лепшых вучняў, на заключнай лінейцы Рыма Леанідаўна ўручыла школьнікам цэлы стос грамат. Ларыса Правада, напрыклад, атрымала адразу чатыры – за ўдзел у раённых алімпіядах па розных прадметах. Гэта на сённяшні дзень адзіная вучаніца школы, якая вучыцца на 9­10. Ну а па выніках агульнага закрытага галасавання было названа імя самага спартыўнага класа – ім аказаўся сёмы, а таксама лепшага спартсмена года – Арцём Полазаў і спартсменкі – Ліза Рыталь. Лісты падзякі за належнае выхаванне дзяцей атрымалі і бацькі вучняў, якія закончылі вучэбны год на 6­10 балаў.

Феерверкам звонкіх вершаваных радкоў, шчырымі словамі ляцелі ў гэты дзень віншаванні выпускнікам Глыбачанскай школы. Адметна, што ў асаблівы для нашай краіны час – 70­годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай – з наказам да школьнікаў свята берагчы свабоду Радзімы, быць годнымі памяці продкаў завітаў ветэран вайны Дзям’ян Уладзіміравіч Крупеня.

Па­сямейнаму цёпла праходзіла свята апошняга званка ў Кубліцкай школе, якая з гэтага года працуе ў статусе базавай. Без грамат і падарункаў у гэты дзень, здаецца, не застаўся ніхто. Лепшыя вучні ўстановы атрымалі Ганаровыя граматы, а ўсе прысутныя – сімвалічных папяровых галубоў, зробленых рукамі дзяцей. Для папулярызацыі масавага футбола ў нашай краіне асацыяцыя Беларуская федэрацыя футбола пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, “Белінвестбанка” арганізавала спецыяльную акцыю “Падары дзіцяці футбольны мяч”. Гэты скураны снарад атрымаў кожны з чатырох першакласнікаў школы. Дарэчы, такія ж падарункі ўрачаны напярэдадні летніх канікул самым маленькім вучням усіх сельскіх школ.

Свята апошняга званка на Ушаччыне прайшло прыгожа і шчымліва. Было шмат музыкі, кветак і хвалявання. На мерапрыемствах прысутнічалі ганаровыя госці – члены райвыканкама, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Супрацоўнікі райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях нагадалі школьнікам аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі і заканадаўства падчас летніх канікул, выказалі спадзяванне ўбачыць дзяцей у верасні здаровымі, бадзёрымі, поўнымі сіл.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ, Вольга КАРАЛЕНКА.



7 комментариев по теме “В школах Ушаччины прозвенел последний звонок

  1. Школа изжила себя. Потерян смысл экзаменов. Если раньше, готовясь к экзаменам, выкладываешься полностью, потому что знаешь, что можно исправить годовую оценку и улучшить аттестат, то теперь … выше годовой оценки не получишь, хоть из кожи вон лезь! Всякими способами не дают ее исправить, вплоть до того, что раньше времени забирают тетрадь со словами: «Для твоей годовой оценки этого достаточно…», хотя у ребенка еще есть пол-часа, а то и час экзаменационного времени. Почему дети так ненавидят школу? И почему, когда они уходят в другие уч.заведения, их оценки становятся на 1-2 балла выше? Почему ненавидят отдельных учителей? ПОЧЕМУ ТАК СЛУЧИЛОСЬ? Очень жаль…

  2. to Настёна:
    Всё просто — за последние 20 лет «процветания» государство опустило статус учителя ниже плинтуса. В педагоги (как и в милицию) идут те неудачники, которые ничего делать не умеют или не хотят. Разумеется, встречаются и там и там романтики, но они, увы, погоды не делают. Какие педагоги, таков и уровень образования. Кстати, в высшей школе — та же картина 🙁

  3. Я в шоке от того, какие вокруг злюки! «Катить бочки» на других — это мы все мастера. А без этих самых педагогов и образования, которое они дают, КЕМ бы мы стали? В лучшем случае уличными подметайлами.

  4. О, а что «уличные подметайлы» не люди что ли? И, кстати, среди них есть очень много просто хороших людей, начитанных, с чувством юмора — многим учителям до них расти и расти…

  5. To маня:
    Никто тут бочек не катит, всего лишь даётся реальная оценка состоянию образования. Я не злой, я объективный. К сожалению, сегодня на примере своих племянников я вижу как среднее и высшее образование неудержимо скатывается…в болото. До смешного доходит. Пару лет назад в Праге наблюдал картину как два четверокурсника минского вуза (не лингвистического, к счастью 🙂 ) не могли сформулировать простейшую фразу на английском. Если бы не я, так взяли бы кнедлики с клубникой к пиву ;). Как потом выяснилось, английский они «учили» и в школе, и в институте (на бюджете, заметьте). Боюсь, в алгебре с физикой у них такие же познания. И педагоги НЕ ВИНОВАТЫ?

  6. Нашим учителям самим надо научиться уважать учеников, может те и ответят взаимностью.
    А про годовую оценку Настена права: в прошлом году племянница к экзамену по иностранному готовилась сутками, отвечала отлично (это и одноклассники подтверждали), а в результате получила оценку не выше годовой. Бедный ребенок весь вечер проплакал.Теперь сказала, что в школу на вечер встречи — ни ногой, потому что нет справедливости.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *