Гордость семьи и страны. В Ушачах чествовали победителей олимпиад, спортивных соревнований, творческих конкурсов

Наши дети

Пераможцы прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў і фестываляў, педагогі, якія дапамаглі раскрыцца юным талентам, бацькі сабраліся на гэтым тыдні на прыемную ўрачыстасць, што ладзілася ў іх гонар. Прасторная актавая зала Ушацкай школы ледзь умясціла запрошаных: калі год таму на падобным мерапрыемстве ўшаноўвалі 15 таленавітых юнакоў і дзяўчат раёна, то сёлета – ажно 56. Дарэчы, прозвішчы многіх з іх неаднаразова былі на старонках “Патрыёта”, бо поспехаў у школьнікаў сапраўды нямала.

Не раз даводзілася ў гэты дзень падымацца на сцэну дзесяцікласніцы Ушацкай школы Ганне Герцык – выдатніцы вучобы, старшыні раённай Маладзёжнай палаты, сакратару пярвічнай арганізацыі БРСМ. У бягучым навучальным годзе дзяўчына стала дыпламантам абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (настаўніца – Вера Васільеўна Спірчонак), прызёрам абласной дыстанцыйнай алімпіяды па алгебры памяці прафесара ВДУ імя П.Машэрава К.А.Ананчанка, прызёрам абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Калядная зорка” (Алена Уладзіміраўна Жарнасек). Падтрымаць Ганну прыйшлі на ўрачыстасць яе бацькі – Наталля Мікалаеўна і Віктар Мікалаевіч. Дарэчы, апошняга прысутныя віталі і як педагога, які падрыхтаваў прызёраў ІІ адкрытага кінафестывалю “ФізіКанскія львы” Максіма Клімашэўскага і Уладзіслава Тарасевіча, а таксама конкурсу навукова-даследчых праектаў “Першы крок у навуку” Аляксандра Урбана.

а павышанай увагі да сябе вучань 9 класа Ушацкай школы, абсалютны пераможца абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове Павел Гардзіёнак ужо прывык. Ну а раздзяліць з ім радасць чарговага дасягнення прыйшлі бацькі – Таццяна Іванаўна і Сяргей Леанідавіч, ну і, канечне ж, настаўніца нямецкай мовы Людміла Іванаўна Данькова, прозвішча якой сёлета занесена на раённую Дошку гонару.

У “алімпіяднай” намінацыі вызначыліся таксама вучні Велікадолецкай школы Ларыса Правада (Галіна Лявонаўна Зелянік) і Антон Ардынскі (Рыма Леанідаўна Аніскевіч), якія сталі прызёрамі дыстанцыйнай алімпіяды памяці К.Ананчанка. Такога ж поспеху дасягнулі вучаніцы Ушацкай школы Марыя Стуканава (Ларыса Аляксандраўна Корабава), а таксама Разалія Первянёнак і Аляксандра Касіч (Людміла Аляксандраўна Худалеева).

У тым, што адна галава – добра, а дзве – яшчэ лепш, упэўнены адзінаццацікласніцы Вяркудскай школы Вікторыя Троцкая і Лізавета Маковіч. Сумесная даследчая дзейнасць дзяўчат пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі Святланы Аляксандраўны Корабавай пачалася ў 2011 годзе і была адзначана дыпломам ІІІ ступені на абласной навукова­практычнай канферэнцыі “У навуку першыя крокі”. Такі ж вынік быў і годам пазней, а ўжо ў 2014­м у намінацыі “Раслінны і жывёльны свет” Вікторыя і Лізавета атрымалі дыплом ІІ ступені. З усіх навук аддае перавагу фізіцы вучань Вялікадолецкай школы Кірыл Ляхоўскі, які стаў прызёрам абласнога конкурсу навукова­даследчых праектаў “Першы крок у навуку” (Мікалай Уладзіміравіч Аніскевіч). А вось сямікласніцы Юліі Мамонавай з Ушацкай школы па душы гісторыя – поспехі дзяўчыны адзначаны на абласной навукова­практычнай канферэнцыі “Эўрыка”, прызёрам якой яна стала (Марына Уладзіміраўна Міхайлава).

Як заўсёды, у намінацыі “Хутчэй, вышэй, мацней” самай прадстаўнічай стала каманда Вялікадолецкай школы, бо там вучацца пераможца і прызёр у асабістым заліку абласных спаборніцтваў “Снежны снайпер” па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі Арцём Полазаў і Ігар Лабецкі, удзельніца каманды­прызёра гэтага турніру, фіналіст школьнага конкурсу “Спартсмен года” Анастасія Хадан, удзельнікі каманды­пераможцы абласной спартакіяды па зімовым мнагабор’і “Абаронца Айчыны” Максім Смаляк і Дзмітрый Андрэйчык, а таксама прызёр у асабістым заліку гэтых спаборніцтваў Яўген Альбіновіч. Усе яны – выхаванцы настаўніка фізічнай культуры навучальнай установы Уладзіміра Мікалаевіча Лапіцкага. У гэты дзень былі ўзнагароджаны таксама Аляксандра Лях з Глыбачкі – прызёр у асабістым заліку абласных спаборніцтваў па зімнім мнагабор’і “Здароўе” (Уладзімір Міхайлавіч Магілін), вучні Ільюшынскай школы Вікторыя Евянкова і Іван Цвяцінскі – пераможца ў асабістым заліку і ўдзельнік каманды­прызёра абласных спаборніцтваў “Снежны снайпер” (Віктар Іванавіч Акулёнак), сямікласніца Ушацкай школы Ксенія Падворная – пераможца ў асабістым заліку прыгаданага турніру (Аляксандр Мікалаевіч Фінагееў). Камфортна адчуваў сябе на сцэне шасцікласнік Мікіта Фядосенка з Ушач, бо побач з ім былі не толькі настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Сяргеевіч Тарасеня, але і мама з татам – Святлана Мікалаеўна і Раман Мікалаевіч, работнікі спартыўнай сферы.

Прыемна, што вельмі многія бацькі прыехалі нават з самых аддаленых месцаў раёна, каб раздзяліць са сваімі паспяховымі дзецьмі хвіліны трыумфу.

Ушанаванне школьнікаў у намінацыі “Натхнёныя творчасцю” пачалося з запрашэння на сцэну прызёраў абласнога фестывалю міжкультурных камунікацый у намінацыі “Прэзентацыя газеты” Крысціны Гваздзёвай, Марыі Сцёпачкінай, Крысціны Казачонак, Элеаноры Карабань, Алісы Красновай, Аксаны Маккавеевай, Крысціны Шарко і Анастасіі Губаравай з Ільюшына. Падрыхтавала дзяўчат настаўніца нямецкай мовы Ларыса Уладзіміраўна Шарыпа, пераможца абласнога конкурсу “Лепшы відэаўрок”. Выдатна заявілі пра сябе падчас фестывалю, стаўшы прызёрамі ў намінацыі “Я – гід”, вялікадальчане Яна Зянюк, Руслан Крыштопенка і Ларыса Правада (Ірына Іосіфаўна Мычко). Захапленне інфармацыйнымі тэхналогіямі і плённая работа ў гэтым накірунку дазволіла адзінаццацікласніку Ільюшынскай школы Арцёму Молакаву заваяваць перамогу ў конкурсе інтэрнэт­праектаў WebProg 2015 механіка­матэматычнага факультэта БДУ, дапамог жа яму ў гэтым інжынер­праграміст школы Аляксандр Юр’евіч Жодзік. Прызёрам абласнога фестывалю прававых ведаў стала вучаніца Вялікадолецкай школы Марыя Рабыка, якую падрыхтавала педагог сацыяльны Людміла Іванаўна Волах. Адной з лепшых на абласной выставе­конкурсе “Лёд. Кветкі. Фантазія” ў намінацыі “Фларыстычная цацка” прызнана работа дзевяцікласніцы Плінскай школы Крысціны Майсяёнак (Ірына Генадзьеўна Марковіч). Сваім майстэрствам у вязанні здзівіла членаў журы прызёр абласнога этапу рэспубліканскай выставы­конкурсу дэкаратыўна­прыкладной творчасці “Калядная зорка” Ксенія Паршонак з Кубліцкай школы (Таіса Фёдараўна Качан). Творчыя здольнасці прадэманстравала падчас абласнога этапу рэспубліканскага агляду­конкурсу “Прывітанне, свет!” вучаніца Ушацкай школы Марыя Лукашэвіч (кіраўнік аб’яднання па інтарэсах пры раённым цэнтры дзяцей і моладзі Вольга Алегаўна Карэйша). Узнагароды ў гэты дзень атрымалі таксама Мікіта Жарнасек з Ушацкай школы – прызёр абласнога этапу рэспубліканскай выставы­конкурсу “Калядная зорка” (Алена Уладзіміраўна Жарнасек), Яўген Макрыдзін і Крысціна Казачонак з Ільюшынскай – прызёры абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Празрыстыя хвалі Нарачы” (Дзмітрый Пятровіч Дрозд), Марыя Кляшторная, Максім Макаркін, Крысціна Долгая і Ганна Гуськова з Арэхаўскай – прызёры абласнога злёту юных лесаводаў (Святлана Фёдараўна Папко). Пазнаёміліся прысутныя і з камандай­пераможцай абласнога конкурсу танцавальна­забаўляльных праграм “Пакаленне­2015”, выхаванцаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі ў складзе Кацярыны Клопавай, Валянціны Шалак, Аліны Анташук, Ірыны Вітко, Ільі Шалонькі, Ганны Герцык і танцавальнага калектыву “Авантаж” – Крысціны Баркоўскай, Алівіі Балаган, Лізаветы Жарнасек, Дар’і Казак, Ірыны Рабіза (Вольга Віктараўна Пугачова).

Школьнікаў, іх бацькоў, педагогаў, шчыра віталі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С.У.Аўдошка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі В.А.Лапцева. Звяртаючыся да прысутных, Святлана Уладзіміраўна падкрэсліла, што ў дзяржаве надаецца значная ўвага падтрымцы адоранай моладзі, а райвыканкам матэрыяльна заахвочвае юныя таленты. І сапраўды, былі ў гэты дзень Ганаровыя граматы, Лісты падзякі, грашовыя прэміі, кветкі і музычныя падарункі ад вучняў Ушацкай школы. Сваімі ўсмешкамі, маладосцю і задорам падзяліліся Надзея Раманоўская, Галіна Бурак, Анастасія Станько, група “Авантаж”, а таксама пераможцы абласнога фестывалю міжкультурных камунікацый у намінацыі “Фабрыка зорак” Паліна Сазонава і студыя эстраднага танца “Гарошынкі” (кіраўнікі – Вольга Аляксандраўна Мартынюк, Наталля Анатольеўна Шарыпа і Алена Анатольеўна Сазонава). Святочная імпрэза дадала ўсім прысутным прыемных уражанняў у эмацыянальную скарбонку апошніх школьных дзён навучальнага года.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *