Зона комфортности зависит от отдыхающих. Как основные пляжи Ушаччины готовы к купательному сезону?

Общество

Патрабаванні да стану пляжаў не мяняюцца з года ў год і не ўяўляюць сабой нешта завоблачнае. Правяраецца ў абавязковым парадку дно ля берага – для гэтых мэт кожны год выклікаюцца прафесійныя вадалазы. Гэта, а таксама якасць вады – самыя неабходныя патрабаванні да таго, каб наведванне пляжа было бяспечным. Замеры вады – працэдура не разавая, даныя аб яе якасці на ўсіх чатырох афіцыйна адведзеных пляжах – рацэ Ушача, азёрах Вечалле, Чаравэчча і Должыца – бяруцца нават часцей, чым прадугледжана нормамі – кожны тыдзень замест разу ў дэкаду. За апошняе дзесяцігоддзе на Ушаччыне не было фактаў, каб забаранялася знаходзіцца ў вадзе з­за наяўнасці ў ёй небяспечных для здароўя мікраарганізмаў. Акрамя гэтых абавязковых да забору проб вадаёмаў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з наступленнем купальнага сезона накіроўвае ў лабараторыі пробы вады з Павульскага, Крывога і іншых вадаёмаў, дзе любяць адпачываць як ушачане, так і прыезджыя.

Астатнія патрабаванні можна аднесці да зоны камфортнасці. На афіцыйна адведзеных пляжах павінны быць абсталяваны лежакі, туалет, раздзявалка, скрыня для смецця, а таксама падведзена пітная вада (апошняе практычна не выконваецца). Таксама падчас праверкі спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя былі зроблены заўвагі прадстаўнікам камунгаса аб неабходнасці падкошвання травы на пляжы ракі і на возеры Чаравэчча, падсыпкі пяску, а таксама прывядзення на першым у належны стан раздзявалкі. Хібы ўхілены на працягу сутак, ну а наогул да сезона камунальнікі рыхтаваліся загадзя – рамантавалі і ўстанаўлівалі лежакі і іншыя элементы, фарбавалі іх. Заўсёды ў належным стане ўтрымліваецца пляж санаторыя “Лясныя азёры”, а пляж на возеры Вечалле ў мінулым годзе адзначаўся абласнымі экалагічнымі службамі са станоўчага боку.

Элементарны парадак на пляжах павінен падтрымлівацца пастаянна, аднак як мы неаднойчы ўжо пісалі – гэтага не будзе без належных адносін з боку адпачываючых. Сезон толькі распачынаецца, а наколькі камфортна нам будзе адпачывацца – залежыць не толькі ад камунальнікаў.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *