У суботу раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М.М.Шарснёў, каб прыняць удзел у пасяджэнні штаба па рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. Мікалай Мікалаевіч падчас рабочых паездак па раёне заязджаў на мемарыял і раней, таму не толькі ведаў гісторыю помніка, але і паспеў скласці сваё бачанне адрэстаўраванага мемарыялу. “Ён павінен быць арыентаваны на моладзь. Трэба прадумаць, як наблізіць яго да новага пакалення беларусаў, каб яны хацелі прыязджаць сюды са сваімі дзецьмі і вяртацца зноў і зноў. Ці дастаткова там інфармацыі пра помнік, чым магчыма ўзмацніць мемарыял, каб перадаць адчуванні ўдзельнікаў прарыву і горыч страт”. Губернатар прапанаваў зрабіць больш велічнымі месцы Вечнага агню і пліты з імёнамі загінуўшых герояў, а падчас наведвання экскурсій прадумаць гукавое суправаджэнне, каб выклікаць больш эмоцый у наведвальнікаў, крануць нябачыўшых вайну. Губернатар выслухаў парады членаў штаба, які ўзначальвае старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ягоравіч Ацясаў, аўтара мемарыяла архітэктара Юрыя Міхайлавіча Градава, ад прадстаўнікоў ушацкай грамадскасці – старшыню раённага Савета дэпутатаў Вольгу Мікалаеўну Захарэнка, ну а працягнулася гарачае абмеркаванне элементаў непасрэдна на мемарыяле.
Трэба зазначыць, што спецыялісты інстытута “Віцебскграмадзянпраект” (дырэктар – Н.Касабука) зрабілі не адзін эскіз праекта комплексу. Некалькі варыянтаў падсветкі, Вечнага агню, дарожак, мемарыяльных пліт, размяшчэння флагштокаў. З абсалютна новых элементаў на комплексе з’явяцца: падсветка глыб і скульптуры, асвятленне ўчастка дарогі і стварэнне пешаходнай дарожкі, яшчэ адна стаянка для транспарту, Вечны агонь на новым месцы і ў новым выглядзе, крыху пановаму будуць размяшчацца і пліты з імёнамі загінуўшых воінаў.
Пасля гэтага штаба павінен быць выпрацаваны канчатковы варыянт, каб да канца мая архітэктурны праект накіраваць на экспертызу. Нагадаю, што першым этапам рэстаўрацыі запланавана замена глыб, другім – рэстаўрацыя скульптуры партызана, а трэцім – добраўпарадкаванне мемарыяла.
Акрамя бюджэтных сродкаў вельмі дарэчы акажуцца дабрачынныя пералічэнні грамадзян. Не выключана і прыцягненне да работ, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў, будаўнічых атрадаў, валанцёраў. Тое, у чым прымаеш удзел сам – і цэніцца потым больш, падкрэсліў старшыня аблвыканкама. А ўшачане, практычна ў кожнага з якіх з прарывам блакады звязана гісторыя сям’і, змогуць дапамагчы ва ўвекавечанні памяці продкаў не толькі сродкамі, а і карыснымі прапановамі аб будучыні мемарыяла. Калі ў вас ёсць ідэі, што можна прыўнесці, каб помнік яшчэ мацней кранаў пакаленні людзей, нябачыўшых вайну, тэлефануйце нам у рэдакцыю па нумары 2-73-39.
Між тым, за час, пакуль рабочая група абмяркоўвала будучыню мемарыяла, да Партызана паднялося тры групы наведвальнікаў, дзве – з малымі дзецьмі.
Вольга КАРАЛЕНКА.
Не красиво удалять.
— Что ?! Правда в глаза колит ?
Уважаемый «Пошалим», комментарии, содержащие оскорбительную, нецензурную лексику, подлежат удалению.
Я же правду написал !!!!
Уважаемый «Пошалим», комментарии, содержащие оскорбительную, нецензурную лексику, подлежат удалению.
— Здравствуйте, хотел бы узнать какими правилами, данного интернет ресурса Вы — (patriot), руководствуетесь когда пишите свои слова. Вроде бы есть статья, регламентирующая иметь — Правила пользования данным интернет-ресурсом. А то сами себе правил напридумали. Вот пример: http://myfashion.by/rules.html
Уважаемые посетители сайта,поскольку администратор несёт ответственность за содержание сайта, он имеет право как на модерацию, так и на удаление некорректных комментариев. А за систематическое отправление подобных комментариев Вы можете оказаться в спаме.
Мы рады, что Вы посещаете наш сайт и следите за новостями. Очень хочется, чтобы обсуждение районных проблем было конструктивным.
Это уже вторая статья в «Патриоте» о предстоящей реконструкции мемориала «Прорыв», прочитав которую, я задаю себе вопрос: «ЗАЧЕМ?» Нет, разумеется, я понимаю, зачем это «Витебскгражданпроекту»: напроектируют, бюджетные денежки получат, а как там дальше – их не колышет. Включать мозги у проектантов не принято, иначе бы задумались, сколько профункционирует система художественной подсветки на мемориале, расположенном в чистом поле. Там пару лет назад заезжие чашникские утырки плиты силуминовые сняли. Или бюджет района готов потратиться на пункт охраны? Могу понять нового губернатора: ему нужно изображать бурную деятельность несмотря на то, что экономика области скатывается в …опу. В общем, как умеет, так и изображает. В конце-концов, ему ж тут не жить, оттрубит срок и пойдёт изображать деятельность в другом месте, как все его предшественники. Но ушацкие-то что молчат? Поймите правильно, я обеими руками «за», чтобы увековечить память павших в той войне. И мемориал нужен, кто ж спорит. Но! Откройте любую монографию о партизанском движении, обратитесь к поисковику в сети и убедитесь, что о блокаде, прорыве, жертвах, героях и подлецах мы знаем крайне мало. Что там мало, НИЧЕГО НЕ ЗНАЕМ. В своё время бывшие партизанские функционеры, усевшиеся в партийно-номенклатурные кресла, накропали мемуары, описав события так как рекомендовал ЦК КПСС, да ещё и приукрасив свой личный героизм и полководческие успехи. С тех пор эти факты и цифры и кочуют из источника в источник. Вдумайтесь, более 7 тыс. партизан и мирных жителей погибло или пропало без вести в ходе прорыва блокады. Может вместо организации подсветки стоило бы потратить средства на поисковую работу, на популяризацию этого героического и трагического события в интернете. Да и вообще, сам факт крупнейшего на территории Восточной Европы боестолкновения партизан с регулярными частями вермахта мог бы стать одним из краеугольных камней стратегии развития туристической отрасли в районе. Вбухивать деньги в бетон – много ума не нужно. Может пора учиться их тратить на дело?
Согласна полностью!!!!