Трагедыя адбылася ў Гомелі 23 красавіка. 17-гадовы хлопец пераходзіў дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўтатранспарту. Машына, якая ехала па крайняй правай паласе, спынілася, прапускаючы пешахода. Калі ж юнак выйшаў з-за яе, яго збіла Toyota. З цяжкімі траўмамі пешаход шпіталізаваны. Смяротнае ДТЗ з удзелам другакласніка адбылося 18 сакавіка ў Брэсце. Вадзіцель збіў дзіця, якое пераходзіла дарогу ва неўстаноўленым месцы.
За чатыры месяцы бягучага года на дарогах Віцебшчыны зарэгістравана чатыры ДТЗ, у якіх атрымалі траўмы чацвёра дзяцей. Прымаючы да ўвагі няпростую сітуацыю, з мэтай папярэджання здарэнняў з непаўналетнімі і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!” Паважаныя вадзіцелі, будзьце максімальна ўважлівыя паблізу школ і іншых дзіцячых навучальных устаноў. Для прыцягнення ўвагі да аўтамабіля і ў дзённы час неабходна ехаць з уключаным блізкім святлом фар. Дарэчы, ігнараванне гэтага патрабавання Правілаў дарожнага руху прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу.
Паважаныя бацькі, праводзьце з дзецьмі гутаркі аб правілах паводзін на дарозе. У абавязковым парадку пазначце малых святлоадбівальнымі элементамі. І запомніце, што дзіця, якое перавозіцца ў машыне, павінна знаходзіцца ў спецыяльным утрымліваючым крэсле.
А.ЛІСОЎСКІ, выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ.