Ушачская детская школа искусств провожает выпускников и проводит набор новых учащихся

Наши дети

Гэтымі днямі Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў праводзіць набор новых навучэнцаў, якія восенню пачнуць асвойваць ігру на фартэпіяна, акардэоне, скрыпцы, цымбалах і іншых музычных інструментах, развіваць пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў свае вакальныя і харэаграфічныя таленты. Ну а тых, хто любіць маляваць, чакаюць на занятках па выяўленчым профілі.

Знамянальным гэты тыдзень стане і для 52 выпускнікоў установы. Сёлета іх колькасць самая вялікая за апошнія гады, бо адбудзецца першы выпуск па выяўленчым профілі. Заканчваюць сёлета навучанне і чацвёра выпускнікоў філіяла школы мастацтваў у Арэхаўне, якія займаліся на цымбалах і гітары.

Заўтра, 28 мая, на ўрачыстым мерапрыемстве выпускнікі атрымаюць пасведчанні аб заканчэнні школы мастацтваў, а таксама прадэманструюць тое, чаму за гэты час навучыліся. Справаздачны канцэрт пачнецца ў 17.15, уваход свабодны.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

На здымку: на занятках выяўленчага профілю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *