Новый кафе-бар «Классика» в Ушачах притягивает клиентов уютным интерьером и богатым выбором продукции

Общество

Яшчэ адна кропка грамадскага харчавання адкрылася гэтай вясной ва Ушачах. Кафэ­бар “Класіка”, які размясціўся на другім паверсе будынка райспажыўтаварыства побач з рэстаранам “Купалінка”, ужо паспеў заваяваць прыхільнасць кліентаў, і гэта нядзіўна, бо прываблівае як утульным інтэр’ерам, так і даволі багатым выбарам прадукцыі. І хоць слова бар больш асацыіруецца з алкагольнымі напіткамі, у “Класіцы” ёсць чым пачаставацца і праціўнікам дрэнных звычак: адных толькі безалкагольных кактэйляў тут прапаноўваюць больш 20 відаў, а з дапамогай сучаснай кава­машыны гатуюць эспрэса, амерыкана, латэ, глясэ. Таксама тут можна заказаць марожанае, салаты, у тым ліку фруктовыя, гарачыя стравы. Некаторыя ўшачане ўжо аблюбавалі новую кропку для святкавання юбілеяў і іншых дат – у бары можа змясціцца кампанія да 20 чалавек.

– У нас заўсёды грае прыемная музыка і нават маецца падсветка для рознага настрою, – расказвае бармен Вераніка Апёнак. – Аматары спорту могуць сабрацца тут для калектыўнага прагляду футбольных ці хакейных матчаў, якія трансліруюць каналы тэлебачання ZALA, а для зручнасці маладых наведвальнікаў плануецца падключыць WiFi.

Ёсць у бары і яшчэ адна выгода: ён працуе па панядзелках, калі закрыты іншыя падобныя кропкі. Выхадным днём тут з’яўляецца аўторак, пачынае сваю работу “Класіка” ў 17 гадзін, заканчвае ў 23, у пятніцу і суботу працуе да 2 гадзін ночы.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *