Новые победы ушачских спортсменов

Cпорт

У Мінску прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па армрэстлінгу сярод юнакоў і дзяўчат 1992 года нараджэння і маладзей.

У спаборніцтвах прыняло ўдзел каля ста спартсменаў з гарадоў Беларусі. Каманда нашай спартыўнай школы заняла другое месца сярод спартыўных клубаў і школ, а таксама трэцяе сярод абласцей (як адзіная ўдзельніца з Віцебшчыны).

Дзмітрый Карабань дасягнуў другога выніку ў вагавай катэгорыі 50 кілаграмаў і выканаў нарматыў першага разраду. Яўген Каваленка ўзняўся на першую прыступку ў катэгорыі 55 кілаграмаў і прайшоў адбор для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу.

Прыкметна выступілі Аляксандр Лабёнак і Дзяніс Кіслоў, якія занялі другое месца ў сваіх катэгорыях 60 і 70 кілаграмаў і выканалі нарматыў кандыдатаў у майстры спорту Рэспублікі Беларусь.

Лепшай з дзяўчат нашай школы стала выхаванка аддзялення дзюдо (трэнер В.В.Кіліна), навучэнка Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву Марына Антопуш. Яна наведваецца і на трэніроўкі па армрэстлінгу, у выні- ку заняла другое месца ў катэгорыі звыш 55 кілаграмаў і таксама выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту.

І. КЛІМАШЭЎСКІ, дырэктар СДЮШАР.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *