Святкаванне 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне стала адным з самых велічных і маштабных мерапрыемстваў у гісторыі нашай краіны, днём усенароднай урачыстасці для ўсіх дзяржаў, якія ўнеслі сваю лепту ў разгром фашызму. 9 Мая – дарагое свята для нашых землякоў, бо няма на Ушаччыне ніводнай сям’і, якую б вайна не апаліла сваім смяротным подыхам. На франтах і ў партызанскіх атрадах нашы продкі не шкадавалі жыцця дзеля адной мэты – выстаяць і перамагчы. І вось праз 70 гадоў пасля заканчэння самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва тысячы ўшачан сабраліся ля помнікаў і мемарыялаў, каб даказаць, што памяць непадуладная часу.
Уранку 9 мая, калі ў гарадскім пасёлку работнікі камунальнай службы яшчэ заканчвалі некаторыя дробныя работы, рыхтуючыся да вялікага свята, яго атмасфера ўжо панавала ў Вялікіх Дольцах. Пад гукі легендарных мелодый Вялікай Айчыннай вайны да брацкай магілы воінаў і партызан у цэнтры сцякаліся прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі, жыхары не толькі аграгарадка, але і навакольных вёсак. У чаканні гасцей урачыстага мерапрыемства паўтаралі словы юныя артысты, педагогі расстаўлялі дзяцей, а дарослыя папраўлялі стужкі на вянках і стрымана абмяркоўвалі гістарычныя падзеі ваенных часоў, паглядаючы на помнік: “Паспелі да свята Перамогі!”.
“Саколікі мае, вярнуліся дадому!” – вялікадальчанка Ганна Мікалаеўна Качан, якая некалькі дзесяцігоддзяў жыве пасуседстве, як блізкіх родных сустракала на мінулым тыдні скульптуру воіна і партызана, якая адсутнічала на “радзіме” звыш чатырох месяцаў. Менавіта столькі часу пастамент помніка быў пустым, а спецыялісты сталічнага прыватнага прадпрыемства “Белстартбуд” вялі капітальны рамонт кампазіцыі, якая з’яўляецца гісторыкакультурнай каштоўнасцю. Скульптура з’явілася ў Вялікіх Дольцах у сувязі з адкрыццём “Прарыву”, бо да маштабнага будаўніцтва мемарыяльнага комплексу менавіта гэты помнік, створаны ўкраінскім майстрам Тарасам Братэрскім у 1958 годзе, быў устаноўлены на брацкай магіле паміж Плінам і Паперынам. За такі вялікі прамежак часу скульптура набыла вострую патрэбу ў капітальным рамонце.
– Рэстаўрацыяй і ўзвядзеннем новых помнікаў займаемся па ўсёй Беларусі, – расказваў дырэктар “Белстартбуда” Юрый Міхайлавіч Курдзюкоў, прыбыўшы разам з працаўнікамі прадпрыемства для ўстаноўкі скульптурнай кампазіцыі. – Трапляюць яны да нас у розным стане. Ваш, напрыклад, нягледзячы на ўсе спробы яго падрамантаваць самастойна, даўно чакаў рукі спецыялістаў. Кіраўніцтву раёна мы абяцалі справіцца да Дня Перамогі і слова стрымалі, хаця работа гэта карпатлівая і ручная, бо мы поўнасцю захоўваем першапачатковае аблічча аб’екта. Зараз, пасля таго, як скульптуру “апранулі” ў метал, апрацавалі спецыяльным хімічным саставам, стаяць яна тут будзе яшчэ сто гадоў – і гэта не жарт. Сёлета да 70годдзя Перамогі мы прапануем скідкі, амаль на 50 працэнтаў танней, чым па дзяржаўных расцэнках – работы выканалі за 410 мільёнаў рублёў пры фактычным кошце звыш 600 мільёнаў.
Канечне, такая сума вельмі ўнушальная нават не толькі ў маштабах аднаго сельсавета, але помнікі ўвекавечваюць подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляюцца сімваламі гістарычнай памяці, якая наогул бясцэнная. Аб гэтым гаварылі на ўрачыстым мітынгу старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч, старшыня мясцовага сельвыканкама Алег Леанідавіч Сыс. Дырэктар жа Вялікадолецкай школы Рыма Леанідаўна Аніскевіч запэўніла, што пакуль у сценах установы адукацыі звіняць дзіцячыя галасы, вучні заўсёды будуць прыкладаць намаганні для добраўпарадкавання брацкіх магіл, помнікаў і абеліскаў, а педагогі – выхоўваць моладзь на прыкладах гераічнага мінулага нашага народа. Прывітанне са Слуцка – “касмічнай сталіцы” Беларусі – прывёз землякам афіцэр ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Павел Якаўлевіч Пугач. Выпускнік Вялікадолецкай школы 1960га года выказаў шчырыя словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна за высокі ўзровень патрыятычнага выхавання і ўнёс у гэтую справу асабісты ўклад – перадаў для школьнага музея некалькі рэдкіх фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць станаўленне Беларусі як касмічнай дзяржавы, свой камсамольскі білет і юбілейны медаль.
Зіхацелі яны побач з баявымі ўзнагародамі і на грудзях галоўных герояў мерапрыемства, якім дасталася вельмі многа слоў віншаванняў і ўдзячнасці – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Сяргея Трафімавіча Клопава, Мікалая Дзмітрыевіча Клачка і Аляксандра Якаўлевіча Шчэрбіка. Разам з кіраўніцтвам раёна і астатнімі ўдзельнікамі мітынгу яны ўсклалі вянкі і кветкі да магілы загінуўшых таварышаў, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. І пакуль узрушаныя ўрачыстасцю вяскоўцы разыходзіліся пасля яе завяршэння, ветэраны ўжо збіраліся ва Ушачы, дзе іх чакала сустрэча з іншымі баявымі сябрамі.
Святочныя мерапрыемствы ва Ушачах пачаліся з традыцыйнай сустрэчы кіраўніцтва раёна з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якая праходзіла на ваеннапалявой пляцоўцы, разгорнутай ля музея народнай славы. Паходныя палаткі, палявая кухня са смачнай ваеннай кашай, “байцы”, якія ў вольную між баямі хвілінку заспявалі сваю любімую “Зямлянку”, – усё гэта стварыла адмысловую атмасферу, нагадала былым воінам пра далёкія гады баявога юнацтва, ну а маленькія ўшачане нясмела падыходзілі да ветэранаў, каб паціснуць ім руку і падарыць кветкі.
Самыя пачэсныя месцы былі падрыхтаваны для ветэранаў вайны і працы падчас тэатралізаванага шэсця на цэнтральнай плошчы гарпасёлка, якое па сваёй велічнасці нагадала святочныя дэманстрацыі савецкіх часоў. Парадным маршам прайшлі спачатку юныя барабаншчыцы і ваенны аркестр, пасля чаго распачалося шэсце працоўных калектываў, якое ў гэты раз было асабліва масавым – каля трох дзясяткаў прадпрыемстваў і арганізацый з гонарам прэзентавалі сябе перад ушачанамі і гасцямі раёна. З добрым настроем ішлі ў прыгожых калонах энергетыкі, сувязісты, сацыяльныя работнікі, працаўнікі агароднінасушыльнага завода, аграрыі “Дземенца” – гэтыя прадпрыемствы па выніках мінулага года занесены на раённую Дошку гонару. Трэба адзначыць, што ўпершыню ў падобным шэсці прынялі ўдзел практычна ўсе сельгасарганізацыі Ушаччыны. Адной з самых шматколькасных стала дэлегацыя райспажыўтаварыства, што і не дзіўна, бо на прадпрыемстве працуе 546 чалавек. Як заўсёды прыгожа і стыльна выглядала калона прамкамбіната, бадзёра крочылі па плошчы дарожнікі і будаўнікі, лясгасаўцы і меліяратары, камунальнікі і выратавальнікі, работнікі газавай гаспадаркі. Шчыра віталі ўшачан, якія ў сваёй пераважнай большасці з’яўляюцца іх кліентамі, супрацоўнікі “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”. З добрымі паказчыкамі падышлі да свята работнікі ААТ “Твестуба”: аб’ём вытворчасці на прадпрыемстве ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся на 130 працэнтаў. Белы колер халатаў ушацкіх медыкаў цудоўна аздобілі яркія бутаньеркі, кветкі, паветраныя шары. Прыгожа выглядалі калоны ўшацкіх педагогаў, работнікаў санаторыя “Лясныя азёры”, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “БРСМ”.
Пачэснае права ўзняць флаг краіны атрымалі ўшачане, якія па выніках 2013 і 2014 гадоў атрымалі ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”, Сяргей Аркадзьевіч Філімонаў і Таццяна Міхайлаўна Малак. Мітынг, прысвечаны 70годдзю Перамогі, а таксама Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка, якая адзначыла, што менавіта ў Вялікай Перамозе закладзены вытокі нашай незалежнасці, а сімвалы дзяржавы – гэта тое, што аб’ядноўвае нас у самыя складаныя гістарычныя моманты.
Аб бессмяротнасці подзвігу савецкага народа казаў у сваёй прамове старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Мікалаевіч Малаткавец – чалавек, усе намаганні і думкі якога непарыўна звязаны са справамі і праблемамі ўшацкіх ветэранаў вайны і працы, пажылых людзей. Вядома ж, у аб’яўлены ў Беларусі Год моладзі на галоўнай плошчы не мог не прагучаць голас маладога пакалення ўшачан – першы сакратар райкама БРСМ Ірына Ціханава запэўніла, што моладзь Ушаччыны зробіць усё магчымае, каб наш цудоўны край і надалей квітнеў і развіваўся.
А тое, наколькі прыгожыя і таленавітыя нашы дзеці, можна было ўбачыць падчас масавага спартыўнахарэаграфічнага выступлення школьнікаў, якія стваралі жывыя ўзоры, сінхронна перастройваючыся на плошчы.
Працягнула ўрачыстасць ва Ушачах ускладанне кветак і вянкоў да помніка на брацкай магіле воінаў і партызан.
Шчымлівым атрымалася святочнае дзейства на мемарыяльным комплексе “Прарыў”. На вачах прысутных ажыла гісторыя: з вайны на радзіму вярнуліся байцы, у пераможным вальсе закружыліся мірныя жыхары. Да слёз кранальным быў музычнахарэаграфічны нумар у выкананні юных ушачан: на пляцоўцы ля манумента хлопчыкі і дзяўчынкі разгарнулі вялізнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, а напрыканцы выступлення выпусцілі ў чыстае блакітнае неба паветраныя шары. Яшчэ доўга назіралі прысутныя за тым, як плылі яны ў паветры і як падаросламу сур’ёзна глядзелі дзеці ўслед сімвалічна выпушчаным марам аб мірнай і шчаслівай будучыні краіны.
Аб гераічнай ролі нашых землякоў у здабыцці Перамогі расказаў у сваёй прамове на мітынгу старшыня райвыканкама В.В.Родзіч. “Беларусь стала жывым шчытом на шляху агрэсара. На тэрыторыі нашай краіны дзейнічалі 23 патрытызанскія зоны, самая вялікая з якіх – ПолацкаЛепельская, – зазначыў Віктар Віктаравіч. – Не згубілі баявога запалу партызаны нават тады, калі аказаліся ў акружэнні, а вораг рапартаваў аб удалым завяршэнні аперацыі… Тут, на “Прарыве”, і зараз пануе асаблівая атмасфера – літаральна скурай адчуваеш водгаласы тых крывавых падзей мінуўшчыны”.
Стаць сведкай і ўдзельнікам страшнага ваеннага ліхалецця давялося ўшачаніну М.С.Іванову. “2122гадовых юнакоў тады загінула вельмі многа, – прыгадаў ветэран. – Нас у студэнцкім пакоі жыло чацвёра. Выжыць пашчасціла толькі аднаму…” Міхаіл Сцяпанавіч адзначыў, што ў Беларусі як нідзе захоўваюць памяць аб тых гераічных падзеях, падзякаваў за ўвагу і клопат, з якімі ў краіне ставяцца да ветэранаў.
Абяцанне заўсёды быць дастойнымі подзвігаў продкаў ад імя моладзі дала старшыня Маладзёжнай палаты Ушацкага раёна Ганна Герцык. Пасвойму дэманстравалі свае адносіны да святыняў і самыя маленькія ўдзельнікі мітынгу – нельга было без замілавання назіраць, з якім імпэтам цягнуліся маленькія ручкі з кветкамі да пліт з імёнамі загінуўшых воінаў, як дзяўчынкі закрывалі далонямі вушкі падчас гучных стрэлаў воінскага салюту, а хлопчыкі горда дэманстравалі татам і мамам здабытыя ў якасці ваенных трафеяў гільзы.
Як заўсёды многія ўшачане прыехалі на “Прарыў” сем’ямі. Са сваім дзедам Пятром Мечыслававічам Мажэйкам аказаўся тут школьнік Мікіта. На адной з мемарыяльных пліт значыцца прозвішча блізкага чалавека іх сям’і. Дарэчы, сваім дзядулем, былым дырэктарам ільнозавода, старшынёй калгаса імя Леніна, хлопчык вельмі ганарыцца: на грудзях мужчыны шмат медалёў за працоўныя дасягненні.
Былі на мітынгу не толькі жыхары раёна. “У невялікіх населеных пунктах падобныя святы праходзяць больш цёпла і шчыра, чым у мегаполісах, – адзначылі масквічкі Наталля Уладзіміраўна Волкава і яе дачка Луіза. – Вельмі рады, што давялося прыехаць на гасцінную і надзвычай прыгожую ўшацкую зямлю менавіта ў маі, у асаблівы для нашых сяброўскіх народаў час”.
Актыўны ўдзел у святкаванні 9 Мая на Ушаччыне прыняла моладзь. “Шмат чулі пра ваш раён, аднак бываць тут раней не даводзілася, – падзяліліся з намі ігракі наваполацкага хакейнага клуба “ХімікСКА”. – Дата ж нашага візіту сюды была выбрана невыпадкова: калі як не ў Дзень Перамогі лепш знаёміцца з краем, які шчодра паліты крывёю ў гады Вялікай Айчыннай, слаўны гераізмам сваіх жыхароў?”
Кожны год на Дзень Перамогі прыязджае на Ушаччыну равесніца вайны, жыхарка Полацка Ніна Міхайлаўна Анісімава. Тут падчас прарыву быў забіты яе бацька Міхаіл Міхайлавіч Пігараў – пасля гібелі камандзіра ён узняў у атаку байцоў, сам жа быў скошаны варожай куляй. Дарэчы, гэты подзвіг пазней быў адлюстраваны ў кнізе Дзмітрыя Цябута “Скрозь агонь”. Практычна да апошніх дзён жыцця прыязджала на “Прарыў” і маці Ніны Міхайлаўны, жонка М.М.Пігарава, якая пражыла да 103 гадоў.
У гэты дзень на вуліцах райцэнтра было весела і мнагалюдна – кожны мог знайсці цікавы працяг свята: паглядзець канцэрты “Дарогамі Перамогі” і “Моладзь – ветэранам”, наведаць выставу дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, літаратурную і спартыўную пляцоўкі, разам з актывістамі райкама БРСМ напісаць ліст ветэранам ці пакінуць ім пажаданне, паласавацца смачнымі стравамі, якія прапаноўвалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства, паспяваць песні і паўдзельнічаць у конкурсах, ну а дзеці з захапленнем забаўляліся на атракцыёнах.
Калі ж сцямнела, прафесійныя і самадзейныя артысты Ушаччыны запрасілі ўсіх на адкрытую танцавальную пляцоўку, дзе з аншлагам прайшоў яшчэ адзін канцэрт. Заключным жа акордам свята стаў феерверк, які расквеціў неба над Ушачамі сотнямі рознакаляровых агнёў. І, напэўна, многім у гэты момант падумалася: няхай толькі такія мірныя залпы гучаць над нашай шматпакутнай зямлёй!
К.КАВАЛЕЎСКАЯ, Д.РАМАНОЎСКІ, Н.БАГДАНОВІЧ.
Такой значимый праздник как 70 -летие Великой Победы не мог пройти иначе, как прекрасно!Погода была изумительная, все так хорошо сделано, шествие трудовых коллективов выглядела очень эффектно и завораживающе,забота о ветеранах была выявлена в каждом мгновении празднования, а это ведь самое важное! спасибо за все, уважаемые организаторы такого чудесного праздника!
В Ушачском районе я был первый раз и скажу Вам- я в восторге!Такие у вас замечательные и красивые места,а также исторически значимые для страны. Праздник мне очень понравился- шествие, «Прорыв», и все площадки в центре городка. От музея я был в наилучшим удивлении и восторге, реализация военных лет-палатки, эти песни, это просто завораживает!Одним словом я не пожалел, что приехал в ваш район встречать этот праздник!Спасибо организаторам за это!
Праздник просто супер, всё было красочно и красиво. Спасибо организаторам за хорошее праздничное настроение. А у кого его не было, сами виноваты,всем не угодишь. Есть такая категория людей которые всегда и всем недовольны.Организаторы просто молодцы. Так держать!!!
Круто наверное сидеть и писать себе комментарии, да и с того же одного компьютера. Аххаха. Видно же что человек пишет в одном и том же стиле. Стыдно !!! Просто кто то себе, да и что то накручивает !!!
Конечно, один человек на празднике был, одному все понравилось, он один и пишет. Вы, Евгений Андреевич, похоже из категории тех людей о которых я писал выше. Вам даже комментарии умудрились не угодить!!! И накручиваете больше Вы себя, чем кто-то или что-то!
Следила за комментариями и пришла к выводу, что кто ничего не делает сам, тот постоянно даёт оценку всему происходящему «плохо». А кто хоть в чем-то участвует тот знает,что всегда имеет место и человеческий фактор, иногда подводит аппаратура, а иногда просто плохое настроение. Предлагаю свои проекты проведения праздников направить в Дом культуры и попробовать принять в них участие, ведь скоро День молодёжи и День Независимости Республики Беларусь. Дерзайте!!!
Провести мероприятие на высоком уровне можно, если в команде профессионалы! А их с каждым годом все меньше и меньше. Где коллективы художественной самодеятельности? А «Вдохновение» уже достало. Пора петь
«живьём»!