«Мотодвижение — без нарушений!» ГАИ проводит в Ушачском районе профилактическую акцию и проверяет водителей мотоциклов

Закон - один для всех

З надыходам вясенне-летняга перыяду ўзрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў матацыклаў і іншых двухколавых транспартных сродкаў. З гэтай прычыны з 11 па 20 мая Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную дэкаду. У яе рамках на гэтым тыдні ў раёне праходзіць акцыя “Мотарух – без парушэнняў!”. Рэйдавыя групы ў складзе супрацоўнікаў ДАІ і дружыннікаў працуюць паблізу месцаў адпачынку, вадаёмаў і рэк, забаўляльных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў для моладзі, асабліва ў вячэрні і начны час, каб спыніць парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху, выявіць канструктыўна змененыя і незарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку матацыклы і мапеды.

Варта нагадаць, што кіраванне мотатранспартам забаронена да дасягнення 16-гадовага ўзросту і без выкарыстання моташлемаў. Нельга не звярнуць увагу і на адміністрацыйную адказнасць. Так, кіраванне транспартным сродкам чалавекам без вадзіцельскага пасведчання караецца штрафам у памеры ад 900 тысяч да 5,4 мільёна рублёў, а пры паўторным на працягу года факце – ад 3,6 да 9 мільёнаў. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення вадзіцелю пагражае штраф ад 9 да 18 мільёнаў рублёў, а пры аналагічным паўторным факце ў адносінах вадзіцеля ўзбуджаецца крымінальная справа і транспартны сродак падлягае канфіскацыі, незалежна ад таго, хто з’яўляецца яго ўладальнікам.

А.ЛІСОЎСКІ, выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *