Отправляясь на природу отдыхать, будьте бдительными и не оставляйте свои вещи без присмотра

Закон - один для всех

З наступленнем цёплых вясновых дзён многія ўшачане мараць пра адпачынак на лоне прыроды і ўсё часцей накіроўваюцца да рэк і азёр. Тут, атрымліваючы асалоду, расслабляюцца… і часам забываюць пра бяспеку. Менавіта такіх бесклапотных і неабачлівых грамадзян выглядаюць зламыснікі, каб, улучыўшы момант, выкрасці пакінутыя без нагляду каштоўнасці – тэлефоны, гадзіннікі, грошы…

Панацэі ад пляжных злодзеяў не існуе, але абараніць сябе ад іх замахаў можна няхітрымі спосабамі. Адпраўляючыся на прыроду, не абцяжарвайце сябе непатрэбнымі рэчамі. Калі вы ўсё ж прынеслі з сабой нейкія каштоўнасці, не пакідайце іх без нагляду, не кладзіце ў сябе за спіной. Не складвайце ў адну сумку або пакет адразу ўсе рэчы – тэлефоны, ключы ад кватэры, кашалькі: гэта выдатная магчымасць пазбавіцца ўсяго адначасова. Не спіце на пляжы, не злоўжывайце алкагольнымі напоямі. Давярайце прыглядаць за сваім “скарбам” толькі тым людзям, якіх добра ведаеце. Лепш за ўсё, калі на пляжы вы будзеце адпачываць кампаніяй: так і за рэчамі больш людзей будзе сачыць, і купацца можна хадзіць па чарзе.

Калі ж засцерагчыся ад замаху злодзеяў не атрымалася, неадкладна паведаміце пра гэта ў райаддзел міліцыі – нячысты на руку чалавек павінен панесці заслужанае пакаранне!

С.ШАРЫПЕНКА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *