Утверждён график проведения централизованного тестирования

Общество

Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 красавіка 2015 года. Сёлета ЦТ будзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень – 2 ліпеня. У параўнанні з 2014 годам у пералік уступных іспытаў уведзена кітайская мова; у адзін дзень плануецца правядзенне ЦТ адначасова па двух вучэбных прадметах: сусветнай гісторыі навейшага часу і геаграфіі.

Беларуская мова пройдзе 14 чэрвеня (нядзеля);

руская мова – 15 чэрвеня (панядзелак);

грамадазнаўства – 17 чэрвеня (серада);

біялогія – 19 чэрвеня (пятніца);

матэматыка – 20 чэрвеня (субота);

гісторыя Беларусі – 22 чэрвеня (панядзелак);

хімія – 23 чэрвеня (аўторак);

фізіка – 24 чэрвеня (серада);

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 25 чэрвеня (чацвер);

сусветная гісторыя навейшага часу і геаграфія – 27 чэрвеня (субота).

Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ пачынаецца 2 мая (апошні дзень – 1 чэрвеня). Час работы пунктаў рэгістрацыі – з 9.00 да 19.00, а ў суботнія і нядзельныя дні – з 9.00 да 18.00. Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень – з 26 па 29 чэрвеня.

З пералікам пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ, а таксама іншай карыснай для абітурыентаў інфармацыяй можна пазнаёміцца на інтэрнэт­партале Міністэрства адукацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *