Берег речки — для отдыха, а не для мусора! Районные службы организуют рейды и наблюдение за местами, где недобросовестные люди выбрасывают мусор

Благоустройство

Рака Ушача – славутая адметнасць нашага райцэнтра. І як прыкра бачыць, што ўшачане ператвараюць яе ў сметнік, засыпаюць маляўнічыя берагі бытавымі адходамі. У мінулым годзе работнікі камунальнай гаспадаркі ліквідавалі на прыбярэжнай тэрыторыі дзясяткі звалак, працягваецца гэта работа і сёлета. Так, падчас нядаўняга суботніка на ўборку берагоў ракі быў накіраваны працоўны дэсант з работнікаў ЦРБ, банкаў, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Не адну гадзіну прыйшлося папрацаваць, каб прывесці ў парадак толькі рачны схіл ля шматпавярховых дамоў па вуліцы Садовай. Зараз тутэйшы бераг стаў чыстым, але няма гарантыі, што ён такім і застанецца. Таму хочацца нагадаць, што за засмечванне зямель грамадскага карыстання (да іх належаць і прыбярэжныя тэрыторыі) на вінаватую асобу можа быць накладзены штраф да 5 базавых велічынь. Пакаранне прадугледжана таксама за загрувашчванне вуліц, плошчаў, двароў, іншых зямель грамадскага карыстання будаўнічымі матэрыяламі і іншымі прадметамі. Артыкул 21.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях вызначае для такіх выпадкаў накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь на фізічную асобу, ад 5 да 10 – на прыватных прадпрымальнікаў, ад 10 да 20 – на юрыдычную.

Вядома ж, каб назначыць пакаранне, трэба мець доказы, што канкрэтная асоба засмечвае тэрыторыю агульнага карыстання. Зрабіць гэта бывае няпроста, таму зацікаўленыя службы плануюць арганізоўваць рэйды, весці назіранне за месцамі, якія несумленныя грамадзяне “аблюбавалі” для выкідвання смецця. Разглядаецца магчымасць устаноўкі ў некаторых з іх камер схаванага назірання.

С.ДЫММАН, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама.



2 комментария по теме “Берег речки — для отдыха, а не для мусора! Районные службы организуют рейды и наблюдение за местами, где недобросовестные люди выбрасывают мусор

  1. А сделать нормальный цивилизованный заход в ручку возле костёла — слабо? Видела я, как мужчины в годах на четвереньках спускались в речку, чтобы искупнуться, а выйти оттуда мы им помогали… Стыдно, товарищи ЖКХ-ааа!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *