ГАИ и Белгостехосмотр проводят акцию «Учебный автомобиль»

Закон - один для всех

Аперацыю пад такой назвай з 20 па 30 красавіка праводзяць на тэрыторыі рэспублікі Дзяржаўтаінспекцыя і УП “Белтэхагляд”. Праблема якаснай падрыхтоўкі вадзіцеляў, ад ведаў якіх у многім залежыць рашэнне праблемы бяспекі дарожнага руху, пастаянна знаходзіцца на кантролі праваахоўнікаў. Між тым, каля 10 працэнтаў дарожна-транспартных здарэнняў на Ушаччыне адбываецца менавіта па віне нявопытных аўтааматараў. На жаль, многія з іх дазваляюць сабе вольнасці за рулём, а ў нестандартнай дарожнай сітуацыі ці пры руху ў складаных кліматычных умовах не могуць прыняць правільнае рашэнне.

У час правядзення аперацыі асаблівая ўвага супрацоўнікаў ДАІ нададзена якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў транспартных сродкаў, адпаведнасці вучэбных аўтамабіляў патрабаванням бяспекі дарожнага руху.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *