В Витебской области в последнее время участились кражи велосипедов

Закон - один для всех

У апошні час на Віцебшчыне пачасціліся крадзяжы веласіпедаў, асабліва ў вясенне-летні перыяд. Штогод рэгіструецца некалькі соцень такіх злачынстваў. Напрыклад, летась іх было больш за 400 – толькі трэць раскрыта. Лідары па колькасці велакрадзяжоў – буйныя гарады Віцебск, Полацк, Орша. Не адстаюць Лепельскі, Чашніцкі і некаторыя іншыя раёны.

Як правіла, выкрадальнікаў веласіпедаў затрымліваюць пасля некалькіх эпізодаў.  Так, летам 2014 года супрацоўнікамі групы крымінальнага вышуку аддзялення міліцыі Навалукомля абвінавачаны 21-гадовы мясцовы жыхар, які зарабляў крадзяжамі ў пад’ездах шматкватэрных дамоў. Да моманту затрымання яго здабычай сталі 4 веласіпеды, адзін з якіх злодзей ужо паспеў прадаць у суседнім раёне. А 23-гадовы жыхар Віцебска тройчы (!) бударажыў жыхароў аднаго з дамоў па праспекце Фрунзе, здзейсніўшы з пад’езда на працягу 1,5 месяца крадзяжы некалькіх веласіпедаў коштам ад 2 да 12 мільёнаў. Прычым, двойчы абакраў адну і тую ж сям’ю. Крадзеж першага двухколавага сябра з лесвічнай пляцоўкі не прымусіў гаспадароў захоўваць другі ў кватэры – у выніку пазбавіліся і яго.

Раскрывальнасць такіх злачынстваў ускладняецца тым, што злодзеі звычайна  не пакідаюць слядоў і дзейнічаюць без сведак. Крадзяжы часта здзяйсняюцца шляхам бесперашкоднага доступу ў пад’езды і падвалы шматкватэрных дамоў, тамбуры, калідоры інтэрнатаў, на прыдамавыя тэрыторыі. Нават калі злодзей замахваецца на чужую ўласнасць ля магазіна ці адміністрацыйнага будынка, прахожыя рэдка звяртаюць на яго ўвагу.

У той жа час выкананне простых правілаў дазволіць зменшыць рызыку крадзяжу і дапаможа потым знайсці веласіпед. Паклапаціцеся пра  дадатковую маркіроўку транспартнага сродку і яго частак (па аналогіі з маркіроўкай агрэгатаў аўтамабіля). Захоўвайце дакументы, выдадзеныя прадаўцом пры куплі (калі іх няма, перапішыце серыйны нумар). Сфатаграфуйце веласіпед адразу пасля куплі і пры з’яўленні змен (новае абсталяванне, пашкоджанні і г.д.). Самым надзейным велазамком, хоць і не вельмі зручным, лічыцца U-падобны: узламаць, перакусіць, перарэзаць яго складаней, чым тонкія тросавыя. Пакідаючы веласіпед без нагляду, забярыце з сабой абсталяванне, якое хутка здымаецца: фару, ліхтар, помпу. Не давярайце транспартны сродак малазнаёмым асобам, якія могуць аказацца ашуканцамі. Пры выяўленні ля дома, пад’езда, магазіна і іншых грамадскіх месцаў падазроных людзей, якія цікавяцца пакінутым без нагляду веласіпедам, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне “102”.

А.АНДРОСАЎ, першы намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *