Новая смена ушачской пионерии

Наши дети

У сераду ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка звінелі дзіцячыя галасы, у гэты дзень піянерская дружына Ушаччыны папоўнілася новымі членамі, упершыню піянерскія гальштукі павязалі 43 вучні чацвёртых класаў Ушацкай школы.

Стала добрай традыцыяй праводзіць урачыстасць менавіта ў музеі, а ў год святкавання 70­годдзя Вялікай Перамогі гэта яшчэ больш сімвалічна. Яшчэ да пачатку мерапрыемства школьнікі сцяной абступілі ветэрана вайны Міхаіла Сцяпанавіча Іванова, які прыйшоў павіншаваць іх у гэты дзень, і з цікавасцю разглядвалі медалі на яго грудзях, распытвалі, калі і за што ён іх атрымаў.

Падтрымаць школьнікаў, якія ўступаюць у рады Беларускай піянерскай арганізацыі, прыйшлі сённяшнія і будучыя піянеры. Чырвона­зялёныя гальштукі новаспечаным піянерам павязалі ганаровыя госці мерапрыемства ветэраны вайны і працы М.С.Іваноў і У.М.Малаткавец, а таксама старэйшыя піянеры. Яны пажадалі дзецям горда несці сцяг сваёй арганізацыі і высокае званне піянера, захоўваць традыцыі, рабіць шмат карысных спраў і добра вучыцца. У сваю чаргу дзеці падзякавалі за мірнае неба над галавой і ўручылі ветэранам памятныя падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Пасля ўрачыстасці для школьнікаў была наладжана экскурсія па музеі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *