Выясняются подробности убийства семейной пары в Ушачском районе

Закон - один для всех

2 красавіка ў вёсцы Ліпавец у адным з прыватных дамоў са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знойдзены трупы сямейнай пары – 75-гадовага мужчыны і 77-гадовай жанчыны. Пра смерць грамадзян праваахоўнікам паведамілі родныя, якія занепакоіліся, што тыя доўга не выходзілі на сувязь. Для высвятлення абставін справы на месца прыбылі не толькі супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта і райаддзела міліцыі, але і прадстаўнікі адпаведных абласных структур. Усю ноч яны займаліся зборам даказальнай базы і ацэнкай сабраных матэрыялаў. Агляд месца здарэння ажыццяўляўся з выкарыстаннем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі.

Зараз следчымі органамі разглядаюцца ўсе версіі здарэння, аднак у якасці асноўнай – абвастрэнне міжасобавых адносін у сямейнай пары. Работа па аднаўленні карціны злачынства, устанаўленні яго прычын і ўмоў працягваецца.

* * *

Усе мы памятаем, як у верасні 2014 года, накіраваўшыся за журавінамі, знікла пажылая жыхарка г.п.Ушачы. Арганізаваныя буйнамаштабныя пошукі тады не далі вынікаў, хоць родныя і блізкія, а таксама прадстаўнікі розных службаў не адзін тыдзень прачэсвалі тэрыторыю на мяжы Ушацкага і Полацкага раёнаў. У мінулыя ж выхадныя пра знойдзеныя ля вёскі Мяніца чалавечыя астанкі праваахоўнікам паведаміў жыхар Полаччыны, які рыбачыў непадалёк. Як нам патлумачыў начальнік Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь С.Плікат, ёсць падставы меркаваць, што гэта астанкі ўзгаданай вышэй жанчыны: знойдзеныя гумавыя боты і вядро па апісанні сведкаў маглі належыць ушачанцы. Дакладна высветліць асобу пацярпелай можна будзе па выніках правядзенай генатыпаскапічнай экспертызы.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *