Какие улицы Ушач будут заасфальтированы и какие дома ждёт капитальный ремонт в текущем году?

Общество

Падчас “прамой лініі” са старшынёй райвыканкама лідзіравалі дарожныя пытанні. Т.Я.Крывец са Старых Турасаў скардзілася, што не даходзіць аўталаўка, В.В.Цішкова – на дрэнную якасць дарожнага палатна да Матырына, жыхаркі гарпасёлка цікавіліся, калі будзе адрамантаваны тратуар па вуліцы Савецкай і заасфальтавана вуліца Данукалава. І калі першыя пытанні адразу ўзяты на кантроль дырэктарам ДРБУ­105, то па двух другіх людзі пакуль атрымалі адмоўны адказ (план капітальнага і бягучага рамонту дарог і жылых дамоў на 2015 год друкуецца ніжэй).

Наконт адсутнасці друкаванага паведамлення па суме за тэлефонныя званкі газета ўжо адказвала, што “Белтэлекамам” гэтая паслуга зараз аказваецца платна, бясплатна даведацца пра суму аплаты і атрымаць кароткую расшыфроўку (абантплата, міжнародныя званкі, унутрыгарадскія) можна па нумарах 164, 5­77­04. База з сумамі аплат па нумарах ёсць і ў паштальёнаў, якія і прымаюць аплату за паслугу. Калі ж вы жадаеце атрымаць падрабязную раздрукоўку па званках, а таксама абанентам, якія жадаюць атрымліваць паведамленні аб суме паслуг па пошце, – трэба звяртацца ў сэрвісны цэнтр раённага вузла электрасувязі або па тэлефоне 5­00­58. Для атрымання раздрукоўкі званкоў – з пашпартам, паколькі аказваюць яе толькі таму, на кім зарэгістраваны тэлефон.

Былі тэлефанаванні на затрымкі з выплатай дапамог па доглядзе на дзяцей, а таксама чыста прыватныя пытанні.

Вольга КАРАЛЕНКА.

У 2015 годзе запланаваны рамонт:

дарог: вуліцы і інфраструктуры квартала індывідуальнай забудовы па Азёрнай, Е.Лось, Дуброўскага (г.п.Ушачы) – прадаўжэнне распачатых раней работ;

капітальны рамонт вуліцы Калінінскай (праект знаходзіцца на экспертызе. Работы будуць распачаты пасля паступлення сродкаў ад дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху;

бягучае ўтрыманне і рамонт вулічна­дарожнай сеткі г.п.Ушачы (ямачны рамонт, грэйдзіраванне, расчыстка ў зімовы перыяд);

жылых дамоў: капітальны рамонт даху дома №4 па вуліцы Камсамольскай; капітальны рамонт з мадэрнізацыяй дома №8 па вуліцы Ленінскай (г.п.Ушачы).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *